wd wp Пошук:

Непамук

Не́памук (чэшск.: Nepomuk; ням.: Pomuk) — горад у Пльзенскім краі Чэхіі. Знаходзіцца на рацэ Міхаўка, за 35 км на паўднёвы захад ад сталіцы края, горада Пльзень.

Гісторыя

Першая згадка пра вёску Памук датаваная 1144 годам у сувязі з пабудовай непадалёк новага цыстэрцыянскага кляштара. У 1384 годзе Памук зліўся з суседнімі Пржэсаніцамі (чэшск.: Přesanice) і быў перайменаваны ў Непамук. Гэта дазволіла вёсцы ў 1413 годзе атрымаць статус горада. Аднак, у 1420-м годзе кляштар быў спалены, а яго ўладанні перайшлі ў рукі Швамберкаў, тагачасных уладальнікаў зеленагорскай сядзібы. Дзякуючы мудраму кіраванню, Непамук атрымаў шырокія правы варыць піва і праводзіць штогадовы кірмаш. У 1730-м годзе імператар Карл VI павялічыў статус Непамука да горада. З сярэдзіны XIX стагоддзя на працягу ста гадоў Непамук быў раённым судовым цэнтрам.

Вядомыя выхадцы

У Непамуку нарадзіўся каталіцкі святы Ян Непамуцкі.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
  2. Český statistický úřad

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1144 годзе
Катэгорыя·Гарады Пльзенскага края