wd wp Пошук:

Немертыны

Немерты́ны (Nemertea) — тып беспазваночных жывёл, апісана звыш 1000 відаў.

Апісанне

Пераважна марскія жывёлы, каля 30 відаў — прэснаводныя; жывуць на паверхні грунту, часам закопваюцца ў яго, некаторыя плаваюць. Каля 10 відаў жывуць на сушы (у глебе).

Даўжыня ад 0,5 мм да 30 м, шырыня да 9 мм (у большасці даўжыня да 20 см, шырыня 1—5 мм). Цела двухбакова-сіметрычнае, несегментаванае, зрэдку ніткападобнае; укрыта раснічным эпітэліем з мноствам слізістых залоз. Афарбоўка разнастайная, часам стракатая.

На галаўным канцы хабаток з ротавай адтулінай — орган нападу і абароны.

Поласць цела запоўнена асноўнай тканкай. Крывяносная сістэма замкнёная, стрававальная — у выглядзе прамой трубкі з вырастамі. 2—4 пары вачэй, ёсць органы дотыку, хімічнага пачуцця. Дыхаюць паверхняй цела.

Пераважна драпежнікі; некаторыя віды — паразіты і сімбіёнты малюскаў, крабаў і марскіх зорак.

Раздзельнаполыя, развіццё прамое або з метамарфозам (лічынка — пілідый). Здольныя да рэгенерацыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Тыпы жывёл
Катэгорыя·Немертыны