wd wp Пошук:

Марскія зоркі

Марскія зоркі (Asteroidea ад грэч. Ἀστήρ — зорка) — клас беспазваночных тыпу ігласкурых. Прыкладна 1600 сучасных відаў. У выкапнёвым стане вядомыя з ардовіка.

Біялогія

Зоркападобныя або пяцікутная ігласкурыя. Велічыня вагаецца ад 2 см да 1 м, хаця большасць — 12-25 см. Многія віды ярка пафарбаваныя.

Гэта маларухомыя жывёлы, якія маюць ад 5 да 50 прамянёў.

Ад цэнтральнага плоскага або слабапуклага дыска ў морской зоркі адыходзяць 5 (рэдка — да 40) прамянёў, ці рук. Пры скарочаных прамянях форма цела набліжаецца да пяцівугольніка. Рукі заключаюць ў сабе стрававальныя вырасты страўніка і адросткі палавых органаў; ўнутры рук знаходзяцца падоўжныя шэрагі пазванкоў.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігласкурыя
Катэгорыя·Марскія зоркі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта