wd wp Пошук:

Незабудка дробнакветкавая

Незабудка дробнакветкавая[3] (Myosotis stricta) — від кветкавых раслін роду Незабудка (Myosotis) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Этымалогія: лац.: stricta — «сцягнуты, жорсткі»[4].

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 5 да 25 см; утварае прыкаранёвую разетку. Сцябло звычайна жорстка вертыкальнае і трохі апушанае. Лісце даўгаватае, тупое. Ніжняе лісце мае кароткія хвосцікі, а верхняе — сядзячае. Валасінкі на жылках ніжняй паверхні ліста маюць выгнуты кончык-кручок. Кветкі бледна-блакітныя. Вяночак мае дыяметр прыкладна ад 1,5 да 2 мм.

Распаўсюджанне

Ад Еўропы да Ірана і Паўночна-Заходняй Афрыкі.

Экалагічная прымеркаванасць

Расце на пясчаных і камяністых, бедных пажыўнымі рэчывамі участках. Эфемер.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Myosotis micrantha Pall.
  4. Dictionary of Botanical Epithets

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Незабудка
Катэгорыя·Флора Афрыкі