wd wp Пошук:

Недрава

Не́дрававозера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка (цячэ праз возера, злучае яго з возерам Неспіш), за 7 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Маскаўцы. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Агульнае

Плошча паверхні возера 3,72 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,23 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 12,2 м, сярэдняя каля 4,8 м. Даўжыня берагавой лініі 15 км. Аб′ём вады 17,8 млн. м³. Плошча вадазбору 808 км².

Катлавіна Недрава складанага тыпу. Схілы катлавіны, вышыня якіх даходзіць да 10 м, знаходзяцца пад лугам і хмызняком. На поўначы змяшчаецца озавая града вышынёй 15—20 м, парослая рэдкім хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі на поўдні абразійныя. Пойма возера мае шырыню 10—100 метраў. Мелкаводдзе пясчанае, да глыбіні 3—4 м дно ілістае, ніжэй — сапрапелістае. Возера мае 3 астравы агульнай плошчай 2 га. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4 м.

Возера добра праточнае. Пратокай злучана з возерам Поцех, упадае ручай з возера Вера.

Флора і фаўна

У возеры водзяцца лешч, [[Шчупак звычайны|шчупак], плотка, судак, акунь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Населеныя пункты

На беразе возера знаходзяцца наступныя вёскі:

Турызм

Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Браслаўская група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак