wd wp Пошук:

Невіл Франсіс Мот

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мот. Невіл Франсіс Мот (сэр) (англ.: Sir Nevill Francis Mott; 30 верасня 1905, горад Лідс, Англія — 8 жніўня 1996, Мілтан-Кінс, Англія) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977), сумесна з Філіпам Андэрсанам і Джонам ван Флекам, «за фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм».

Біяграфія

Невіл Мот нарадзіўся ў Лідсе і вучыўся ў каледжы Кліфтана ў Брысталі, а таксама ў каледжы Св. Джона ў Кембрыджы. У 1929 годзе пачынае чытаць лекцыі ў Манчэстарскім універсітэце. Пасля гэтага вяртаецца ў 1930 г. у Кембрыдж ў якасці супрацоўніка і выкладчыка ў каледжы Гонвіл і Кэўс. У 1933 годзе перайшоў у Брыстальскі ўніверсітэт у якасці прафесара тэарэтычнай фізікі.

У 1948 годзе стаў прафесарам фізікі і дырэктарам фізічнай лабараторыі ў Брысталі. У 1954 г. становіцца кавендышскім прафесарам фізікі ў Кембрыджы. Застаецца на гэтай пасадзе да 1971 г. таксама Мот з’яўляўся ў перыяд з 1959 па 1966 год кіраўніком каледжа Гонвіл і Кэўс.

Дасягненні

Навуковыя дасягненні Мота ўключаюць тэарэтычнае тлумачэнне ўздзеяння святла на фотаэмульсію, разуменні пераходу рэчыва з металічнага ў неметалічных стан. Яго імем названа паняцце дыэлектрык Мота.

У 1936 годзе Мота абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1957 годзе з’яўляўся прэзідэнтам англійскага Фізічнага таварыства. У пачатку 1960-х гадоў быў старшынёй Брытанскага аддзялення Пагуошскага руху. Прысвечаны ў рыцары ў 1962 годзе. Працягваў працаваць прыкладна да ўзросту 90 гадоў. У 1995 г. быў узнагароджаны ордэнам Кавалераў Гонару.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Sir Nevill F. Mott // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Saxon W. Sir Nevill Francis Mott, 90, a Pioneer Physicist // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1996. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 1 красавіка 2021.
  4. LIBRIS — 2010. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 14 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Х’юза
Катэгорыя·Фізікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідсе
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Бакінгемшыры
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных