wd wp Пошук:

Наяда гібкая

Наяда гібкая[3], Наяда гнуткая, Каўлі́нія гнуткая (Najas flexilis) — кветкавая падводная расліна сямейства жабнікавых.

Батанічнае апісанне

Паглыбленая ў ваду двухдомная, гнуткая, даволі кволая, светла-зялёная аднагадовая расліна з тонкім (менш за 1 мм у дыяметры) разгалінаваным сцяблом даўжынёй 8—40 см. Лісце лінейнае, па краях ледзь прыкметна зубчастае. Кветкі непрыкметныя, адзіночныя, у пазухах лісця. Тычынкавыя кветкі з адной тычынкай, абкружанай двухлопасцевым калякветнікам, песцікавыя — без калякветніка. Плод вузкаэліпсаідальны, касцянкападобны. Насенне жаўтаватае, бліскучае.

Арэал і экалогія

Еўразія, Паўночная Амерыка; у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на паўднёва-ўсходняй мяжы арэала (выяўлена ў азёрах Лосвіда, Нешчарда, Дрывяты). Расце невялікімі групамі на глыбіні 20-60 см у азёрах з рознай ступенню трофнасці і мінералізацыі вады, пясчанымі і пясчана-галечнымі грунтамі з намулам.

Цвіце ў ліпені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Цвіценне і апыленне адбываюцца пад вадой. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Значэнне і выкарыстанне

Кармавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Жабнікавыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Кармавыя расліны