wd wp Пошук:

Лосвіда

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лосвіда (значэнні).

Ло́свіда — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Храпаўлянка. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад горада Гарадок каля вёсак Вялікае Лосвіда, Малое Лосвіда і Баталі, Марыямпаль.

Плошча паверхні — 11,42 км², вадазбору — 107 км², найбольшая глыбіня — 20,2 м, даўжыня берагавой лініі — 25,6 км.

Катлавіна возера складанага тыпу лопасцевай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 3—4 да 15 метраў, сугліністыя і супясчаныя. Берагавая лінія звілістая, утварае тры вялікіх залівы. Паўночна-заходні заліў аддзелены ад возера водмеллю глыбінёй 0,2 м.
Берагі Лосвіда вышынёй да 1,5 метра, месцамі абразійныя, забалочаныя, пясчаныя і пясчана-галечныя.

Лосвіда ў 1913 годзе

Шырыня мелкаводдзя ад 5 да 250 метраў. Дно ў прыбярэжнай зоне да глыбінь у 6 метраў пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі, да глыбіні 9—11 метраў пакрытае апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем і гліністым ілам. Водная маса стратыфікаваная.
Возера слабапраточнае, мезатрофнае. У Лосвіда ўпадаюць рака Чарніца і ручаі, выцякае ручай у возера Цыганова. Упадае ручай з возера Глісна.

У возеры растуць рэдкія для Беларусі віды расліннасці (палушнік азёрны, наяда малая і наяда марская, частушнік Валенберга, гідрыла кальчаковая). Водзяцца каля 20 відаў рыб.

Уздоўж возера размешчаны зоны адпачынку, турбаза «Лосвіда», паляўніча-рыбалоўная база.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Азёры Віцебскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак