wd wp Пошук:

Земляны папугай

Земляны папугай (Pezoporus wallicus) — птушка сямейства папугаевых. Адзіны від роду.

Знешні выгляд

Даўжыня да 30 см. Афарбоўка апярэнне някідкая, сціплая, у асноўным зялёна-жоўтага колеру з папярочнымі чорнымі палосамі. Чэрава, шыя і ніжняя частка цела жаўтавата-зялёныя, верхні бок зялёны, лоб чырвоны. Афарбоўка рулявых пёраў зялёная з жоўтымі палоскамі. Кіпцюры, у адрозненне ад іншых папугаяў, у яго прамыя і даволі доўгія.

Распаўсюджанне

Насяляе ў паўднёвай частцы Аўстраліі і на Тасманіі.

Спосаб жыцця

Жывуць у багністых месцах і пясчаных неўрадлівых участках. Жывуць па адзіночцы і парамі. Вельмі спрытна бегаюць у траве, а лятаюць даволі дрэнна, толькі ў выпадку небяспекі, калі не можа ўцячы, але праляцець можа не больш за 200 м, апускаючыся ўніз, ён не парыць, а быццам бы падае на зямлю, дакранаючыся яе чэравам. Яго палёт падобны да палёту курыных птушак.

Размнажэнне

Гнездавы перыяд прыпадае на верасень-снежань. Гэта адзіны папугай, які не будуе гнёздаў, а яйкі адкладае прама на зямлю або ў розныя паглыбленні і рытвінкі. У поўнай кладцы 4 яйкі, маладыя вылятаюць праз 25 дзён пасля вылуплення.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта