wd wp Пошук:

Нацыянал-сацыялістычная прапаганда

Прапагандысцкі стэнд у Бельгіі. Снежань 1941 — пачатак 1942

Нацыянал-сацыялістычная прапаганда — адзін з асноўных кірункаў дзейнасці Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (НСДАП). Падобная прапаганда падчас Веймарскай рэспублікі была накіравана на захоп улады ў краіне, у часы нацыянал-сацыялізму яна служыла ўмацаванню палітычнай улады. У змястоўным плане прапаганда нацыянал-сацыялістаў канцэнтравалася ўсяго на некалькіх тэмах, якія яны ператваралі ў запамінальныя лозунгі, апелюючы да пачуццяў насельніцтва.

Яна прытрымлівалася ключавых прапагандысцкіх прынцыпаў, выкладзеных Адольфам Гітлерам яшчэ ў 1924 годзе ў сваёй праграмнай працы «Майн кампф»: «Менавіта ў тым і складаецца мастацтва прапаганды, што яна, спасцігаючы пачуццёвы свет уяўленняў вялікай масы насельніцтва, у псіхалагічна правільнай форме знаходзіць шлях да ўвагі, а затым і да сэрца шырокіх мас»[1].

Галоўнымі тэмамі нацыянал-сацыялістычнай прапаганды былі расізм і антысемітызм, ідэалогія «адзінага нямецкага народа» і ваеннай гераічнасці, вобраз нацыянал-сацыялістычнай жанчыны і безумоўны культ фюрара. Цэнтральнае месца ў нацыянал-сацыялістычнай прапагандзе займала палітыка ў вобласці кіно. Вядучую ролю адыгралі таксама масавыя грамадскія мерапрыемствы і маршы, школьнае выхаванне і ўласныя арганізацыі — гітлерюгенд і Саюз нямецкіх дзяўчын, а таксама матэрыяльныя палёгкі насельніцтву.

Галоўным органам па распаўсюджвання і кантролю нацыянал-сацыялістычнай прапаганды з’яўлялася кіруемае міністрам прапаганды Іозефам Гебельсам Рэйхсміністэрства народнай асветы і прапаганды.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Gerade darin liegt die Kunst der Propaganda, dass sie, die gefühlsmäßige Vorstellungswelt der großen Masse begreifend, in psychologischer richtiger Form den Weg zur Aufmerksamkeit und weiter zum Herzen der breiten Masse findetAdolf Hitler: Mein Kampf, München 1939, 6. Kapitel: Kriegspropaganda, S. 198

Літаратура

Музыка

Прэса

Выяўленчае мастацтва

Літаратура

Кіно

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нацысцкая прапаганда