wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Аўюітук

Нацыянальны парк Аўюітук (англ.: Auyuittuq National Park, фр.: Parc national Auyuittuq) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 2001 годзе ва ўсходняй частцы тэрыторыі Нунавут на востраве Бафінава Зямля. У перакладзе з інуіцкай мовы назва парку азначае «зямля, якая ніколі не растае». Асноўнай славутасцю парку з’яўляецца мыс Пені-Айс — 6000 км² лёду і снегу. Тэрыторыю парку перасякаюць Арктычныя Кардыльеры.

Геалогія

Самыя старыя скалы на паўвостраве Камберленд у парку Аўюітук сфарміраваны 2,8 млрд гадоў таму ў дакембрыйскі перыяд. Каля 550 млн гадоў таму падчас зараджэння жыцця на Зямлі ўсходняя Арктыка была пад вадой і скалы пакрыліся пластом асадкавых парод. Каля 60 млн гадоў таму рух кантынентаў прывёў да аддзялення вострава Бафінава Зямля ад Грэнландыі, паўвостраў Камберленд падняўся над вадой, а наступная эрозія прыбрала большую частку асадкавых парод. Горныя пікі ў заходняй частцы парку з’яўляюцца вышэйшымі пунктамі як вострава, так і ўсяго канадскага шчыта.

Фотагалерэя

Нацыянальны парк Аўюітук
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Канады