Гэта старонка — інфармацыйны спіс. Нацыянальныя паркі Канады адлюстроўваюць прыродныя ландшафты, як тыповыя, так і ўнікальныя, ва ўсіх трынаццаці правінцыях і тэрыторыях Канады. Мэтай агенцтва па парках Канады з’яўляецца стварэнне сістэмы прыродаахоўных зон, якая прадстаўляе ўсю разнастайнасць прыроды Канады[1]. Задачамі паркаў Канады з’яўляецца захаванне экалагічнай цэласнасці паркаў і прадастаўленне магчымасці для наведвання паркаў і вывучэння прыроды Канады ўсімі ахвотнікамі. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных паркаў і вызначыла 39 розных рэгіёнаў, якія неабходна прадставіць у сістэме[2][3]. У 2008 годзе план па стварэнні такой сістэмы быў выкананы на 60 %[1][3].
Ніжэй прадстаўлены спіс нацыяна́льных па́ркаў Кана́ды ў алфавітным парадку. Напачатку 2013 года налічвалася 36 нацыянальных паркаў і 8 нацыянальных паркавых рэзервацый, не лічачы Нацыянальны парк і рэзервацыю Клуэйн, які з’яўляецца і тым, і іншым. У спіс таксама ўключаны чатыры нацыянальныя марскія запаведнікі і адна нацыянальная славутасць. У планах агенцтва шэсць нацыянальных паркаў і адзін нацыянальны марскі парк.
Нацыянальнай паркавай рэзервацыяй з’яўляецца мясцовасць, якая ўваходзіць у сістэму нацыянальных паркаў, але заселена індзейскімі народамі. Канчатковыя межы нацыянальнага парку вызначаюцца спецыяльным пагадненнем з індзейскімі абшчынамі. Такім чынам тэрыторыя разглядаецца як «нацыянальная паркавая рэзервацыя», кіраванне якой падпадае пад дзеянне акту аб нацыянальных парках, пры гэтым працягваецца традыцыйная жыццядзейнасць народаў, якія жывуць на тэрыторыі парку, як то паляванне і рыбалоўства. Акрамя таго, меркаванне індзейцаў улічваецца пры кіраванні нацыянальнай паркавай рэзервацыяй[4].
Паркі, якія цалкам або часткова з’яўляюцца аб’ектамі сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Канадзе[5].
Намінаваны на статус сусветнай спадчыны ў Канадзе[5][6].
Назва | Правінцыя / Тэрыторыя |
Плошча, км² |
Выява | Карта |
---|---|---|---|---|
Нацыянальны парк Боўэн-Айленд[16] Bowen Island National Park |
Брытанская Калумбія | |||
Нацыянальны парк Куасуітук[17] Qausuittuq National Park |
Нунавут | ![]() |
||
Нацыянальная паркавая рэзервацыя Мілі-Маўнтынс [18] Mealy Mountains National Park Reserve |
Ньюфаўндленд і Лабрадор | |||
Нацыянальны парк Руж [19] Rouge National Urban Park |
Антарыа | ![]() |
||
Нацыянальная паркавая рэзервацыя Саўт-Оканаган—Лоўэр-Сімілкамін[20] South Okanagan-Lower Similkameen National Park Reserve |
Брытанская Калумбія | ![]() |
||
Нацыянальны парк Тэйдэн-Ненэ[12] Thaydene Nene National Park |
Паўночна-Заходнія тэрыторыі | 33 500,0 | ||
Нацыянальныя марскія запаведнікі з’яўляюцца адносна новымі аб’ектамі ў сістэме паркаў Канады і прызначаны для аховы марской экасістэмы. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных марскіх запаведнікаў і вызначыла 29 розных рэгіёнаў на ўзбярэжжы Канады і Вялікіх азёрах, якія неабходна прадставіць у сістэме[21]. Ніжэй прадстаўлены пералік дзеючых і разгляданых нацыянальных марскіх паркаў Канады[22][23].
Назва | Правінцыя / Тэрыторыя |
Плошча, км² |
Год заснавання |
Выява | Карта |
---|---|---|---|---|---|
Нацыянальная марская паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас Gwaii Haanas National Marine Conservation Area Reserve |
Брытанская Калумбія | 3.400,0 | 2010 | ![]() |
|
Нацыянальны марскі парк Возера Верхняе Lake Superior National Marine Conservation Area |
Антарыа | 10.000,0 | 2007 | ![]() |
|
Нацыянальны марскі парк Сагеней-Сен-Ларан Saguenay–St. Lawrence Marine Park |
Квебек | 1.246,0 | 1998 | ||
Нацыянальны марскі парк Фатам-Файв Fathom Five National Marine Park |
Антарыа | 112,0 | 1987 | ||
Нацыянальная марская паркавая рэзервацыя Паўднёвы праліў Джорджыя Southern Strait of Georgia National Marine Conservation Area Reserve |
Брытанская Калумбія | плануецца |
Праграма нацыянальных славутасцяў была распрацавана ў 1978 годзе, для захавання ўнікальных прыродных аб’ектаў, якія ўяўляюць навуковая цікавасць. З тых часоў толькі адзін аб’ект патрапіў пад дзеянне праграмы[24].
Назва | Правінцыя / Тэрыторыя |
Плошча, км² |
Год заснавання |
Выява | Карта |
---|---|---|---|---|---|
Нацыянальная славутасць Пінга Pingo National Landmark |
Паўночна-Заходнія тэрыторыі | 16,0 | 1984 | ![]() |
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |