wd wp Пошук:

Наталля Іванаўна Качанава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качанава. Наталля Іванаўна Качанава, народжаная Талкачова[1] (нар. 25 верасня 1960, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (з 2019).

Біяграфія

У 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1982 да 1995 — аператар пульта кіравання, інжынер па тэхніцы бяспекі, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал».

З 1995 да 2002 — інжынер, выконваючы абавязкі начальніка, вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка».

З 2002 да 2007 — начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выконваючы абавязкі намесніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама, намеснік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама.

З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкама.

З 27 снежня 2014 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

З 21 снежня 2016 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 снежня 2019 года выбрана старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].

Узнагароды

Санкцыі ЕС і іншых краін

17 снежня 2020 года была ўключана ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5]. У якасці падставаў для ўвядзення санкцый было адзначана, што Качанава як старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказвае за падтрымку рашэнняў прэзідэнта ў галіне ўнутранай палітыкі і за арганізацыю махлярскіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[6]. Яна таксама рабіла публічныя заявы, адстойваючы жорсткія разгоны мірных дэманстрацый з боку апарата бяспекі[6]. З-за гэтага жа Качанаву ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7] і Швейцарыя[8][9]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10].

Таксама Качанава знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12].

Ацэнкі

Палітолаг Дзмітрый Балкунец у красавіку 2020 года сцвярджаў, што ў Н. Качанавай «вельмі станоўчая біяграфія, ніякіх скандалаў за ёй няма… Качанава — чалавек вельмі выканаўчы, мае вялікі досвед працы з „нафцянкай“, бо працавала ва ўладзе ў горадзе, дзе развітая нафтавая прамысловасць»[13].

У канцы мая 2020 года Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра Н. Качанаву як пра «гатовага прэзідэнта» (г. зн. чалавека, падрыхтаванага заняць прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі), аднак падкрэсліў, што «ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну, і грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну»[14].

У жніўні 2020 года Павел Якубовіч, былы галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», адзначыў, што «Я асабіста лічу самай вялікай памылкай прызначэнне на асноўную дзяржаўню пасаду Наталлі Качанавай. Яе эпоха — гэта эпоха дэкадансу. У галоўнага дзяржаўнага дарадцы набор з дзесяці фраз, накшталт „трэба быць бліжэй да людзей“, „людзі — гэта галоўнае“. Пры ёй была развалена кадравая работа, не самыя лепшыя кадры замяняліся горшымі. І гэта практычна на ўсіх узроўнях: старшыні аблвыканкамаў, не кажу ўжо пра райвыканкамы»[15].

У лістападзе 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу на тое, што Н. Качанава даўно ўваходзіць у тузін (калі не ў пяцёрку) найбольш уплывовых чыноўнікаў Беларусі, а таксама на той факт, што задача, якую яна ў жніўні 2017 г. паставіла перад кіраўніцтвам Мінска («дасягнуць у снежні сярэдняга заробку ў 1385 рублёў… не проста дасягнуць, але і ўтрымаць»), не была выканана. Крытычна ацэньвалася і яе рэакцыя на гібель Рамана Бандарэнкі[16].

Сям’я

Замужам. Мае дзвюх дочак.

Зноскі

  1. Уроженка Витебщины на руководящем посту страны
  2. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии»(руск.)  (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 467 «Аб узнагароджанні» (нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (18 снежня 2020).
  4. Указ Президента Российской Федерации от 18 апреля 2022 года № 212 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
  5. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown(англ.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  6. 1 2 Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 24 ліпеня 2021.
  7. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  8. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  11. Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions(англ.) . Праверана 24 ліпеня 2021.
  12. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  13. https://novychas.by/palityka/ci-budze-natallja-kaczanava-peraemnicaj-lukaszenki
  14. https://www.the-village.me/village/city/news-city/282371-women-no
  15. https://nashaniva.by/index.php/?c=ar&i=257449 Архівавана 9 снежня 2020.
  16. https://belisrael.info/?p=26110

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай