wd wp Пошук:

Насякомаедныя

Насяко́мае́дныя (Insectivora) — атрад у класе млекакормячых, ад якога на сённяшні дзень адмовіліся з прычыны навуковай неактуальнасці. Некаторыя віды былі выключаны з гэтага атрада, рэшта жа быліа перанесена ў атрад Eulipotyphla, які, у сваю чаргу, уваходзіць у надатрад Laurasiatheria, што складае адну з асноўных клад плацэнтарных млекакормячых.

Гісторыя

Вымерлы Centetodon marginalis.

У мінулым гэты атрад выкарыстоўваўся як смеццевы таксон для вялікай колькасці маленькіх і вельмі маленькіх адносна неспецыялізаваных насякомаедных млекакормячых. Так як любыя акамянелыя выкапнёвыя віды прымітыўнага выгляду з групы плацэнтарных млекакормячых звычайна дадаваліся ў гэты атрад для зручнасці, ён уяўляў сабой штосьці кшталту склада, з якога віды паступова размяркоўваліся па іншых таксонах. Такім чынам, у шырокім сэнсе атрад Insectivora уяўляе сабой граду, а не кладу.

Таксаномія была зменена ў нядаўнім часе, і тупаі, скакунчыкавыя і шарсцякрылыя былі перанесены ў асобныя атрады, як і многія іншыя групы акамянелых выкапнёвых відаў, якіх раней адносілі да насякомаедных. Некаторы час было прынята лічыць, што рэшта сямействаў насякомаедных складае монафілетычную групу, або кладу, у дачыненні да якой доўгі час ужывалі назву Lipotyphia. Аднак малекулярныя доказы ўказваюць на тое, што Chrysochloridae (золатакратовыя) і Tenrecidae (тэнрэкавыя) таксама мусяць быць вылучаны ў новы атрад Afrosoricida.

Erinaceidae (сапраўдныя вожыкі) таксама потым вылучыліся ў асобны атрад Erinaceomorpha з атрада Soricomorpha, які ўключае ў сябе сямействы Soricidae (землярыйкавыя), Talpidae (кратовыя), Solenodontidae і Nesophontidae[1]. Фактычна, колішні атрад Insectivora падзяліўся на гэтыя два атрады. Аўтарытэтнасць гэтай схема была парушана, калі малекулярныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі Soricomorpha з’яўляюцца парафілетычнымі, бо Soricidae маюць больш нядаўняга агульнага продка з Erinaceidae, чым іншыя прадстаўнікі Soricomorpha[2].

Аднак злучэнне сямействаў Soricidae і Erinaceidae у атрадзе Eulipotyphla дазволіла стварыць монафілетычны таксон.

Класіфікацыя

Кладаграма на ўзроўні сямействаў, якія дажылі да нашых часоў:

   Eulipotyphla   

Solenodontidae




Talpidae




Soricidae



Erinaceidae





Гэтыя сямействы ўключаліся ў атрад Insectivora у мінулыя часы:

Варта адрозніваць біялагічны атрад «Насякомаедныя» ад насякомаеднасці як мадэлі харчовых паводзінаў, якая можа быць уласціва біялагічным відам, якія не ўваходзяць у атрад Insectivora або вытворныя ад яго ў сучаснасці.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Hutterer, R. (2005). Wilson, D.E.; Reeder, D.M.. eds. Mammal Species of the World: A Taxonomic and Geographic Reference (3rd ed.). Johns Hopkins University Press. pp. 212–311. ISBN 978-0-8018-8221-0. OCLC 62265494. http://www.bucknell.edu/msw3.
  2. Roca, A.L., G.K. Bar-Gal, E. Eizirik, K.M. Helgen, R. Maria, M.S. Springer, S.J. O’Brien, and W.J. Murphy (2004). “Mesozoic origin for West Indian insectivores”. Nature 429 (6992): 649–651. doi:10.1038/nature02597. PMID 15190349.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Поліфілетычныя групы
Катэгорыя·Млекакормячыя