Наступленне на поўначы Чада — наступальная аперацыя паўстанцкай групоўкі «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ), якая разгарнулася 11 красавіка 2021 года ў рэгіёне Тыбесты на поўначы Чада. Падзеі пачаліся як рэакцыя на перамогу Ідрыса Дэбі, што знаходзіўся ва ўладзе 30 гадоў, на прэзідэнцкіх выбарах[2]. 20 красавіка ў ходзе баявых дзеянняў лідар краіны быў забіты.
Асноўны артыкул: Прэзідэнцкія выбары ў Чадзе (2021) На прэзідэнцкіх выбарах 2021 года ў Чадзе дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, лаяльны заходнім дзяржавам, перамог і падоўжыў свой 30-гадовы тэрмін знаходжання ва ўладзе. Дэбі атрымаў большасць галасоў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя аднаго з дэпартаментаў краіны. Апазіцыя заклікала байкатаваць выбары і адмовілася прызнаць перамогу Дэбі[3]. У Еўропе і ЗША прызналі вынікі прэзідэнцкай гонкі легітымнымі, бо лічылі дзеючы ўрад саюзнікам у барацьбе з баевікамі «Бока Харам» і тэрарызмам як у Заходняй, так і ў Цэнтральнай Афрыцы[4]. У дзень выбараў групоўка «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ), якая базуецца ў Лівіі, здзейсніла напад на памежны ваенны пост[4]. ФПЗЧ знаходзілася пад абаронай лівійскага ваеначальніка Халіфа Хафтара і раней часта ўступала ў сутыкненні з ваеннымі Чада[3].
11 красавіка, пасля нападу на пагранзаставу, сілы ФПЗЧ выбілі ўрадавую армію з некалькіх гарадоў і пасёлкаў, а пасля пачалі прасоўванне ў бок Нджамены, сталіцы Чада[5]. У гэты момант ЗША і Вялікабрытанія эвакуіравалі свой дыпламатычны персанал з краіны[5][6].
19 красавіка паўстанцы цалкам узялі пад кантроль Тыбесты[6]. Па паведамленнях, на той момант падчас сутыкненняў было забіта не менш за 300 байцоў ФПЗЧ і мінімум пяць ваеннаслужачых урадавай арміі[6]. Улады заяўлялі, што яны «цалкам знішчылі» канвоі паўстанцаў, якія накіроўваліся на сталіцу. Прадстаўнік Узброеных Сіл Чада паведамляў аб разгрому вялікага атрада праціўніка ў паўночнай правінцыі Канем[2]. Генерал Азэм Бермандаа Агуна заявіў пра палон 150 паўстанцаў, а таксама аб 36 параненых чадскіх салдатах[6].
20 красавіка прэзідэнт Ідрыс Дэбі падчас візіту ў зону баявых дзеянняў атрымаў цяжкае раненне і неўзабаве памёр[7][8]. Яго сын Махамат Дэбі Ітна змяніў яго на пасадзе кіраўніка пераходнага ваеннага савета Чада.
У гэты ж час да наступлення ФПЗЧ далучылася групоўка «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі» (СВКВР)[9].
21 красавіка была разбамбавана база паўстанцаў на поўначы Чада. Прадстаўнікі ФПЗЧ сцвярджалі, што атака была спробай забіць іх лідара Махамата Махдзі Алі, і абвінавацілі Францыю ў падтрымцы рэйду[10].
24 красавіка прэс-сакратар паўстанцаў заявіў, што яны «рыхтуюцца да наступленне» на Нджамену і «не прымаюць ніякага ваеннага ўрада». Ён таксама зноў абвінаваціў Францыю ў нанясенні авіяўдараў па байцам ФПЗЧ, што тая адмаўляла[11].
25 красавіка прадстаўнік урада заявіў, што разбітыя паўстанцы беглі ў Нігер, але ўлады краіны не дапамагаюць мяцежнікам, а занялі бок ваеннай хунты[12]. 27 красавіка было знішчына, па заяве ўрада, чатыры машыны паўстанцаў[13]. 28 красавіка ў раёне Канем аднавіліся сутыкненні з удзелам наземных і паветраных сіла урадавай арміі[14]. 29 красавіка паўстанцы заявілі, што захапілі горад Нако, дзе таксама быў збіты верталёт[15]. Аднак прадстаўнік урада заявіў, што верталёт разбіўся з-за «тэхнічных збояў удалечыні ад поля бою[16].
6 мая паведамлялася пра баі паблізу мяжы з Нігерам. Паўстанцы былі разгромлены і беглі на поўнач[17].
9 мая ўлады заявілі пра перамогу над паўстанцамі. У той жа час прадстаўнікі ФПЗЧ абверглі гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што баявыя дзеянні працягваюцца[18].
Апазіцыйныя палітыкі назвалі захоп улады ваеннымі дзяржаўным пераваротам. 27 красавіка ў Нджамене ўспыхнулі пратэсты супраць хунты. Адна жанчына была забіта ў сталіцы, калі пратэстоўцы напалі на аўтобус, у той час як паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону дэманстрацый[19].
Прадстаўнікі Расіі, Францыі, Ізраіля, Малі, Нігера, Сенегала і Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама ААН, ЕС і Афрыканскага саюза выступілі з асуджэннем гвалту і выказалі спачуванне ў сувязі з гібеллю Ідрыса Дэбі[20][21]. 22 красавіка Францыя публічна выступіла ў абарону захопу ўлады сынам Дэбі, заявіўшы, што гэта было неабходна пры «выключных абставінах»[22].