wd wp Пошук:

Тыбесты

Масіў Тыбесты

Тыбесты (араб. تيبستي, фр. Tibesti) — горнае плато (нагор’е) у цэнтральнай Сахары, размешчана пераважна на поўначы дзяржавы Чад і часткова на поўдні Лівіі.

Вышэйшы пункт нагор’я (а таксама Чада і ўсёй Сахары) — актыўны шчытавы вулкан Эмі-Кусі, які дасягае 3445 метраў у вышыню. Гара Біку-Біці, таксама адносіцца да нагор’я, з’яўляецца вышэйшым пунктам Лівіі (2267 м).

Цэнтральная частка Тыбесты ўтворана пяццю шчытавымі вулканамі c буйнымі кальдэрамі — Эмі-Кусі (3445 м), Тусідэ (3265 м), Тарс Вун (3100 м), Тарс Ега (2972 м) і Тарс Тун (2575 м).

Нагор’е размяшчаецца ў 1000 км на поўнач ад Нджамены і ў 1500 км на паўднёвы ўсход ад Трыпалі; прыкладна на паўдарогі паміж Міжземным морам і возерам Чад. Адміністрацыйна прыпадае на тэрыторыі чадских рэгіёнаў Борку і Тыбесты і лівійскіх муніцыпалітэтаў Марзук і Эль-Куфра.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Геаграфія Чада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Сахара
Катэгорыя·Геаграфія Лівіі