wd wp Пошук:

Пераходны ваенны савет Чада

Пераходны ваенны савет (фр.: Conseil militaire de transition, CMT) — пераходны ваенны ўрад Чада. Узнік 20 красавіка 2021 года пасля смерці былога прэзідэнта Ідрыса Дэбі, узяўшы на сябе адказнасць за кіраванне краінай і барацьбой супраць паўстанцаў ФПЗЧ. Дзеючыя кабінет міністраў і парламент былі распушчаны. Орган узначаліў Махамат Дэбі Ітна, сын забітага прэзідэнта. Мяркуецца, што часовы ўрад будзе дзейнічаць на працягу васемнаццаці месяцаў, пасля чаго ў краіне пройдуць усеагульныя выбары[1].

Ваенную хунту легітымнай уладай прызнала толькі Францыя, якая 22 красавіка публічна выступіла ў абарону захопу ўлады сынам Дэбі, заявіўшы, што гэта было неабходна пры «выключных абставінах»[2].

Апазіцыйныя палітыкі назвалі захоп улады ваеннымі дзяржаўным пераваротам. 27 красавіка ў Нджамене ўспыхнулі пратэсты супраць хунты. Адна жанчына была забіта ў сталіцы, калі пратэстоўцы напалі на аўтобус, у той час як паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону дэманстрацый[3].

Зноскі

  1. Chad’s President Idriss Déby dies ‘in clashes with rebels’. BBC News.
  2. France defends Chad military takeover as needed to ensure stability (22 красавіка 2021).
  3. Protests turn deadly in Chad as protesters demand civilian rule (27 красавіка 2021).
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Чада
Катэгорыя·З’явіліся ў 2021 годзе
Катэгорыя·Палітыка Чада
Катэгорыя·2021 год у палітыцы