wd wp Пошук:

Насельніцтва Аргенціны

З насельніцтвам больш за 44 млн чал. Аргенціна — трэцяя пасля Бразіліі і Калумбіі дзяржава Паўднёвай Амерыкі. Насельніцтва Аргенціны было сфарміравана хвалямі міграцыі з Еўропы на іспанскім падмурку. Індзейскі субстрат тут меў меншае значэнне, чым для большасці краін Лацінскай Амерыкі. Для Аргенціны характэрная даволі слабая заселенасць тэрыторыі. Сталічная агламерацыя — Вялікі Буэнас-Айрэс — адносіцца да ліку найбуйнейшых гарадоў Амерыкі.

Дэмаграфія

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Гістарычна для Аргенціны быў характэрны невысокі натуральны і значны міграцыйны прырост. Натуральны прырост Аргенціны і ў пачатку XXI стагоддзя застаецца стабільна невысокім — 0,91 % у 2017 годзе.[1]. Аднак вартым будзе зазначыць, што па меры змяншэння нараджальннасці ў краінах Лацінскай Амерыкі, аргенцінскі паказчык прыросту сёння практычна зраўняўся з сярэднім па рэгіёне. Аргенціна можа пахваліцца адным з найвышэйшых у Лацінскай Амерыцы паказчыкаў працягласці жыцця — 77 гадоў у 2017. [2]

Краіна імігрантаў

Сто гадоў таму Аргенціна была прыцягальнай для мігрантаў з Еўропы. Толькі ў перыяд з 1880 па 1950 гады ў Аргенціну прыехала больш за 5 мільёнаў імігрантаў. Насельніцтва краіны расло на 4 % штогод. Міграцыйны прырост зменшыўся пасля другой сусветнай вайны, апошняй вялікаю хваляй еўрапейскіх мігрантаў сталі нацысцкія паслугачы, якіх краіна прыняла яўна і таемна. У канцы XX ст. Аргенціна “перапрафілявалася” на прыём мігрантаў з бяднейшых лацінаамерыканскіх дзяржаў, а ў пачатку XXI ст. Аргенціна ператварылася ў краіну эміграцыі, праўда, нязначнай — 0,1 % у 2017.[3]

Народы і мовы

Геаграфія карэнных жыхароў

Больш за 90 % насельніцтва — аргенцінцы, нашчадкі эмігранаў з Іспаніі, Італіі. Аргенцінцы размаўляюць на іспанскай мове. Жывуць таксама украінцы, палякі, беларусы, немцы, яўрэі, італьянцы. Карэнных жыхароў — індзейцаў — засталося каля 100 тысяч чалавек. Большасць індзейцаў жыве на поўначы: гэта кечуа і гуарані, а таксама араўканы каля мяжы з Балівіяй і Парагваем; тэхуэльча жывуць у Патагоніі. Метысаў, што гавораць на мове кечуа, каля 200 тыс. чалавек.

Рэлігійны склад

Большасць вернікаў — католікі, ёсць пратэстанты, хоць прантэстантызм у Аргенціну пранікае павольней чым у іншыя краіны рэгіёну, нямала праваслаўных — нашчадкаў мігрантаў з Усходняй Еўропы.

Размяшчэнне і рассяленне

Большасць насельніцтва сканцэнтравана ў Пампе, Патагонія заселена зусім рэдка. Гарадское насельніцтва — 92 %, больш як трэцяя частка гараджан жыве ў Вялікім Буэнас-Айрэсе — сталічнай [[агламерацыя|агламерацыі] (15,8 млн чал у 2015.[4].

Найвялікія агламерацыі
МесцаГалоўны горадПравінцыя Насельніцтва (тыс.)Рэгіён
1горад Буэнас-Айрэс(горад i правінцыя) 19 251Пампа
2КордаваКордава 1 513Пампа
3горад ПакапіаСанта-Фэ 1 295Пампа
4МендосаМендоса 1 009Куё
5горад Ла-ПлатаБуэнас-Айрэс 858Пампа
6Сан-Мігель-дэ-ТукуманТукуман 833Паўднёвы-Захад
7Мар-дэль-ПлатаБуэнас-Айрэс 700Пампа
8СальтаСальта 531Паўднёвы-Захад
9Санта-ФэСанта-Фэ 524Пампа
10Сан-ХуанСан-Хуан 456Куё
11РэсістэнсіяЧака 400Гран-Чака
12НеўкенНеўкен 392Патагонія
13Сант'яга-дэль-ЭстэраСант'яга-дэль-Эстэра 389Гран-Чака
14КарыентэсКарыентэс 332Месапатамія
15Бая-БланкаБуэнас-Айрэс 310Пампа

Зноскі

  1. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Насельніцтва Аргенціны