wd wp Пошук:

Аргенцінцы

Аргенцінцы (саманазва - argentinos, ад назвы краіны) — народ у Паўднёвай Амерыцы, асноўнае насельніцтва Аргенціны. Як народ, аргенцінцы сфарміраваліся ў выніку масавай міграцыі еўрапейцаў, пераважна галісійцаў, баскаў, італьянцаў, іспанцаў , да 1/4 з цэнтральнай і ўсходняй Еўропы (украінцы, беларусы), а таксама арабаў. Колькасць - больш 40 млн. чалавек. (2008). Жывуць таксама ва Уругваі, Парагваі, Чылі, Мексіцы, ЗША. Большасць вернікаў - каталікі. Мова - іспанская (аргенцінскі варыянт), раманскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Этнагенез

Да прыходу іспанцаў тэрыторыю сучаснай Аргенціны засялялі індзейцы розных культурных тыпаў:

  1. шматлікія народы перадгор’яў Анд, якія зведалі ўплыў кечуа, якія стварылі культуру Дыягіта, займаліся земляробствам;

  2. індзейцы Чака , паляўнічыя і збіральнікі (групы тоба, матакі, тупі, аравакаў);

  3. народы міжрэчча Параны, Уругвая і дэльты Ла-Платы (група гуарані і інш), якія займаліся падсечна-агнявым земляробствам;

  4. індзейцы Пампы і Патагоніі (тэуэльчэ, араўканы), паляўнічыя на страўсаў і гуанака;

  5. агнязямельцы (она, яганы, алакалуф).

Іспанская каланізацыя пачалася ў XVI стагоддзі. Яна ішла з боку Чылі, Перу і Парагвая. У атрадах заваёўнікаў было шмат метысаў. У далейшым у фарміраванні аргенцінцаў ўдзельнічалі іспанцы, крэолы (прамыя нашчадкі іспанцаў, якія нарадзіліся ў Амерыцы), метысы, негры і мулаты. Індзейцы хутка выміралі або змешваліся з іншымі групамі. У прыбярэжным раёне этнаўтваральнымі групамі сталі крэолы, якія узначалілі рух за незалежнасць, і змешанае насельніцтва Пампа - пастухі гауча. Пасля Вайны за незалежнасць (1810-1826) з’явілася паняцце аргенцінскага народа, а крыху пазней - аргенцінскай нацыі.

У канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў вырасла іміграцыя з еўрапейскіх краін, у асноўным з блізкіх па мове Іспаніі і Італіі, прычым іміграцыя з апошняй пераважала (з 1857 па 1940 год у краіну перасялілася 2 мільёны іспанцаў і 3 мільёны італьянцаў, 2 мільёны складалі імігранты з іншых краін Еўропы). Раслі тэмпы урбанізацыі і развіцця прамысловасці. Насельніцтва краіны рэзка вырасла з 1,9 мільёна жыхароў ў 1869 годзе да 7,9 мільёна ў 1914. У наступныя гады рост насельніцтва знізіўся, дэмаграфічная абстаноўка стабілізавалася.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Лацінаамерыканскія народы
Катэгорыя·Народы Аргенціны
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Раманскія народы