wd wp Пошук:

Народны камісарыят фінансаў БССР

Наро́дны камісарыя́т фіна́нсаў Белару́скай ССР быў утвораны ў студзені 1919 года пад імём Камісарыят фінансаў Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, рэарганізаваны па рашэнні 1 з’езда Саветаў у лютым 1919 года у Народны камісарыят фінансаў ССРБ.

Гісторыя

З утварэннем Літоўска-Беларускай ССР Наркамфін БССР у сакавіку 1919 ліквідуецца, яго функцыі перадаюцца Народнаму камісарыяту фінансаў Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 годзе ствараецца аддзел фінансаў Мінгубрэўкома, які з 1 жніўня 1920 года пераймяноўваецца ў Аддзел фінансаў Ваенрэўкома БССР, а з 26 жніўня ў Камісарыят фінансаў Ваенрэўкома БССР.

У адпаведнасці з прынятымі II з’ездам Саветаў БССР дапаўненнямі да Канстытуцыі Беларускай ССР Камісарыят фінансаў Военрэўкома БССР стаў называцца Народным камісарыятам фінансаў Беларускай ССР (Наркамфін БССР).

У 1946 годзе у адпаведнасці з законам СССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных камісараў саюзных рэспублік і аўтаномных рэспублік у Саветы Міністраў» Народны камісарыят фінансаў БССР ператвораны ў Міністэрства фінансаў БССР.

Дзейнасць

Наркамфін кіраваў арганізацыяй фінансавых устаноў на месцах, разгледжваў прадстаўленыя наркаматамі каштарысы выдаткаў, забяспечваў выяўленне безкрэдытных выдаткаў, кантраляваў дзейнасць каштарысна-разліковых і касавых устаноў, праводзіў падаткавую палітыку ў рэспубліцы[1].

У структуры наркамата былі створаны: падаткавае ўпраўленне, бюджэтна-разліковае ўпраўленне, страхавое ўпраўленне, інфармацыйна-інструктарскі аддзел, каштарысная камісія, кіраванне справамі і камітэт цэн[1].

3 лістапада 1924 года III сэсія ЦВК БССР шостага склікання зацвердзіла Палажэнне аб Народным камісарыяце фінансаў БССР[2]. Наркамфін БССР з’яўляўся саюзна-рэспубліканскім органам і падпарадкоўваўся непасрэдна ЦВК БССР, яго Прэзідыуму, СНК і Эканамічнай Нарадзе БССР. Мясцовымі органамі Наркамфіна БССР былі акруговыя фінансавыя аддзелы, фінансава-падатковыя часткі райвыканкамаў і прыпісныя прыходна-расходныя касы[1].

Народны камісарыят фінансаў БССР кіраваў дзейнасцю і арганізацыяй фінансавых устаноў, складаў дзяржаўны бюджэт БССР і кантраліраваў яго выкананне, выконваў дырэктывы Наркамфіна СССР адносна агульнасаюзных падатковых і непадатковых даходаў, забяспечваў спагнанне падаткаў рэспубліканскага і мясцовага значэння, вёў улік дзяржаўнага капіталу, які быў інвеставаны ў дзяржаўныя і змяшаныя прамысловыя, гандлёвыя і крэдытныя прадпрыемствы Беларусі, вёў улік дзяржаўнай, у тым ліку і зямельнай маёмасці БССР, кантраляваў атрымліваемыя даходы і прыбыткі па ёй, забяспечваў нагляд за крэдытнымі ўстановамі рэспубліканскага і мясцовага значэння, працоўнымі касамі і ўстановамі дзяржстраха[3].

Згодна з Палажэннем у апараце Наркамфіна была ўведзена новая структура, якая складалася з упраўленняў (агульнага, бюджэтнага, падатковага, дзяржаўных даходаў, мясцовых фінансаў і фінансава-кантрольнага), валютнага аддзела і фінансава-эканамічнага бюро. Таксама пры Наркамфіне дзейнічалі Упраўленне дзяржаўнага страхавання і Галоўная ашчадная працоўная каса[3].

Наркамы

Зноскі

  1. 1 2 3 Органы государственного управления БССР, 1968, с. 38
  2. СУ БССР, 1924, № 25—26, С. 221, 224.
  3. 1 2 Органы государственного управления БССР, 1968, с. 39
  4. 1 2 Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 10 лістапада 1927 г. «Аб вызваленні тав. Васілевіча, Івана Антонавіча, ад абавязкаў Народнага Камісара Фінансаў БССР і аб прызначэнні тав. Мікуліча, Васіля Дзмітрыевіча, Народным Камісарам Фінансаў БССР» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1927. — № 42. — С. 537—538.
  5. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 5 красавіка 1935 г. «Аб прызначэнні тав. Кудзелькі І. Ф. Народным камісарам фінансаў БССР» // Збор законаў i распараджэнняў рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1935. — № 17. — С. 15.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1919 годзе
Народныя камісарыяты БССР
Вікіпедыя:Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Зніклі ў 1946 годзе
Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі