wd wp Пошук:

Аляксандр Ісакавіч Хацкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хацкевіч.

Алякса́ндр Іса́кавіч Хацке́віч (28 студзеня 1895, в. Навасёлкі, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 24 лістапада 1937[1]) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

Працаваў на лесапільных заводах Барысава і Рэчыцы. З 1915 г. у арміі, пасля ранення з 1918 г. на радзіме. Удзельнічаў ва ўстанаўленні савецкай улады на Барысаўшчыне. Са снежня 1918 г. старшыня Лошніцкіх валасных выканкома і рэўкома. У час польскай акупацыі кіраваў партызанскімі групамі на Барысаўшчыне. У 1920 г. старшыня Барысаўскага павятовага РСІ, са снежня — Барысаўскага павятовага выканкома. У 1921 г. узначальваў камісію па барацьбе з бандытызмам, спекуляцыяй і дэзерцірствам. У снежні 1922 г. як член паўнамоцнай дэлегацыі БССР падпісаў Дэкларацыю аб утварэнні СССР. З мая 1924 г. старшыня Магілёўскага акруговага выканкома, з красавіка 1925 г. наркам унутраных спраў БССР. У 19261927 гг. пастаянны прадстаўнік урада БССР пры ўрадзе СССР. З мая 1927 г. сакратар ЦВК БССР, адначасова старшыня Нацыянальнай камісіі пры ЦВК БССР, на гады дзейнасці якой на чале з Хацкевічам прыпаў пік праводзімай у рэспубліцы палітыкі беларусізацыі. У 1928 г. узначаліў урадавую камісію па рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук. З лютага 1931 г. наркам фінансаў БССР. У 19351937 гг. сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССРП 1936 г., узначальваў Камісію па амністыі і савецкім грамадзянстве. Быў рэдактарам часопіса «Революция и национальности», член рэдакцыйнага савета Вялікага савецкага атласа свету. Выступаў у друку па пытаннях савецкага будаўніцтва.

25 ліпеня 1937 г. арыштаваны ў Маскве, этапіраваны ў Мінск. Неабгрунтавана абвінавачаны ў прыналежнасці да «Арганізацыі правых» і кіраўніцтве ёй і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Член ЦВК БССР у 19201937 гг. і яго Прэзідыума ў 19251936 гг. Член ЦВК СССР у 19221924 гг., 19251937 гг. і яго Прэзідыума ў 19271935 гг. Член Кантрольнай Камісіі ЦБ КП(б)Б у 19201921 гг., ЦБ КП(б)Б у 19221924 гг. Член ЦК КП(б)Б у 19271937 гг. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 19291934 гг.

Зноскі

  1. М. А. Бандарэнка. ХАЦКЕВІЧ Аляксандр Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. С. №565

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Дзяржаўныя дзеячы БССР
Нарадзіліся ў 1895 годзе
Памерлі ў 1937 годзе
Члены ЦВК СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Памерлі 24 лістапада
Народныя камісары фінансаў БССР
Члены Прэзідыума ЦВК БССР
Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Члены бюро ЦК КПБ
Народныя камісары ўнутраных спраў БССР
Нарадзіліся 28 студзеня