wd wp Пошук:

Блядка

Бля́дка — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 9 км у паўднёва-заходнім кірунку ад горада Мядзел, у 4,1 км на паўднёвы захад ад вёскі Гатавічы, у 700 м на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга берага возера Бляда. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]. З паўднёвай ускраіны возера выцякае ручай, які праз 150 м ўпадае ў раку Нарач.

Назва

Назва возера можа паходзіць ад светлага колера азёрнай вады — бледнага, бледнаватага, што абумоўлена колерам пясчанага дна ў старыя часы. Невыпадкова суседняе з Блядкам возера насіла падобную назву — Бляда, Блядна, Бледнае.

Апісанне

Плошча паверхні возера — 0,074 км². Даўжыня — 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,46 км, даўжыня берагавой лініі — 1,4 км.

Вадаём праточны, катлавіна возера круглаватай формы, рэшткавага тыпу. Усходні бераг возера пераходзіць у балота, з усіх іншых бакоў бераг прадстаўлены забалочанымі лясамі. З гэтай прычыны возера цяжкадаступнае і маладаследаванае.

На паўднёвы ўсход ад возера пачынаецца запаветная зона, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[2].

Зноскі

  1. Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“» (руск.)
  2. Артыкул пра Нацыянальны парк «Нарачанскі» ў газеце «Нарачанская зара»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарачанская група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96