wd wp Пошук:

Напад на сінагогу ў Вене

Напад на сінагогу ў Вене — тэрарыстычны акт[1] з удзелам шматлікіх баевікоў, які адбыўся 2 лістапада 2020 года ў сталіцы Аўстрыі Вене на плошчы Шведенплац блізу сінагогі Штадтэмпель. У выніку нападу былі забітыя па меншай меры восем чалавек[2], сярод іх адзін са злачынцаў[3], некалькі чалавек атрымалі раненні[4], сярод іх быў паліцэйскі. Гэта была першая скаардынаваная стральба ў Еўропе пасля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года і першая наогул пасля выбухаў у Брусэлі 2016 года[5].

Падчас тэракту вызначыўся Усама Халед Джуда, 23-гадовы араб палесцінскага паходжання з Газы, які прама падчас перастрэлкі аказаў першую дапамогу параненаму аўстрыйскаму паліцэйскаму і выцягнуў яго з зоны стральбы, даставіўшы да машыны медыкаў. Камандаванне паліцыі Вены ўзнагародзіла замежніка ўзнагародай «Залатой паліцыі» ў знак прызнання яго смеласці ў выратаванні жыцця праваахоўніка[6].

Зноскі

  1. Staff, Reuters. Vienna shooting believed to be terror attack - interior minister (англ.) , Reuters (2 лістапада 2020). Праверана 2 лістапада 2020.
  2. staff, T. O. I. 7 reported dead in suspected Vienna terror attack also said to target synagogue (en-US). www.timesofisrael.com. Праверана 2 лістапада 2020.
  3. Austria: Several people injured in Vienna shooting (англ.) . www.aljazeera.com. Праверана 2 лістапада 2020.
  4. Several injured, reports of fatalities in Vienna suspected terror attack (англ.) . Haaretz.com. Праверана 2 лістапада 2020.
  5. Hawkins, Jamie Several killed in Vienna terror attack as multiple gunmen open fire in city (англ.) . mirror (2 лістапада 2020). Праверана 2 лістапада 2020.
  6. Палестинец спас австрийского полицейского во время перестрелки в Вене прошлой ночью. // Голос Палестины, 3 лістапада 2020 (суполка ў «ВКонтакте»)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Падзеі 2 лістапада
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты 2020 года
Катэгорыя·Лістапад 2020 года