wd wp Пошук:

Махавамса

Махава́мса (палі Mahāvaṃ IASTsaa, літаральна “Вялікая дынастыя” або “Вялікі летапіс”) - помнік гістарычнай паэтычнай літаратуры Паўднёвай Азіі на мове палі. Пераказвае падзеі 543 г. да н.э.1815 г. н.э. З’яўляецца адной са старажытнейшых захаваных да нашага часу хронік.

Склад

Махавамса складаецца з 200000 слоў і падзяляецца на тры часткі:

Першасным складальнікам Махавамсы лічыцца будысцкі манах Махатхера Маханама (V ст. н.э.) з вострава Шры-Ланка, які выкарыстаў разрозненыя запісы сваіх папярэднікаў, што вяліся з III ст. да н.э. Яму належыць аўтарства першай часткі, што апавядае аб заснаванні дзяржавы дынастыі Віджая і працягваецца да кіравання Махасены ў IV ст. н.э.

Другая частка Кулавамса ўзнікла ў XIII ст. Яе магчымым складальнікам з’яўляецца манах і літаратар Тэпа Дхамакіці. Ён апісаў падзеі ад пераносу на Шры-Ланку зуба Буды (зараз захоўваецца ў Канды) у IV ст. да канца кіравання Паракрамбаху Вялікага.

Трэцяя частка пісалася на працягу многіх стагоддзяў і была завершана толькі ў 1815 г.

Упершыню апублікавана ў Еўропе брытанцам Джорджам Тэрнарам (George Turnour) у 1837 г.

Рэдакцыі

Існуе некалькі рэдакцый: спрошчаная Махавамса, якая пачынаецца з візіта на Шры-Ланку Буды, а далей пералічвае ланкійскіх манархаў да 301 г. н.э., тамільская Махавамса, поўная Махавамса. Апошнія дзве рэдакцыі не маюць істотных адрозненняў.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гістарычныя хронікі
Катэгорыя·Літаратура Шры-Ланкі