wd wp Пошук:

Назаві мяне сваім імем

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Назаві мяне сваім імем (значэнні). «Назаві мяне сваім імем» (англ.: Call Me by Your Name) — фільм рэжысёра Лукі Гуаданьіна, зняты па сцэнарыі Лукі Гуаданьіна, Джэймса Айворы і Уолтара Фазана, заснаваным на аднайменным рамане Андрэ Асімана. Прэм’ера стужкі адбылася на кінафестывалі «Сандэнс» 22 студзеня 2017 года[4].

Фільм быў высока ацэнены крытыкамі.mw-parser-output .ts-Пераход img{margin-left:.285714em}Перайсці да раздзела «#Крытыка» і ўдастоены шматлікіх міжнародных узнагародПерайсці да раздзела «#Узнагароды і намінацыі». Быў намінаваны на прэмію «Оскар» 2018 года ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» і «Найлепшая песня»[5], атрымаўшы перамогу ў намінацыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый»[6].

Сюжэт

Лета 1983 года на поўначы Італіі. Сямнаццацігадовы Эліа Перлман жыве са сваімі бацькамі на загараднай віле. Да яго бацькі, прафесара археалогіі, прыязджае 24-гадовы амерыканскі аспірант Олівер, каб дапамагчы ў даследаваннях. Яго пасяляюць у сумежны з Эліа пакой.

Кадр з фільма

Эліа прапануе Оліверу экскурсію па наваколлі. Той згаджаецца. Паступова яны праводзяць усё больш часу разам. Эліа пачынае сустракацца з Марсіяй. Пазней ён адпраўляецца разам з Оліверам і бацькам на раскопкі.

Падчас чарговай паездкі ў горад Эліа прызнаецца Оліверу аб сваіх пачуццях да яго. Але Олівер лічыць, што юнаку не варта казаць пра гэта ўслых. Пазней яны цалуюцца, аднак Олівер кажа, што ім варта спыніцца. Эліа пачынае больш часу праводзіць з Марсіяй, але не перастае думаць пра Олівера. Эліа пакідае запіску пад дзвярыма Олівера. Увечары яны сустракаюцца і займаюцца сексам.

Перад ад’ездам у Амерыку Олівер разам з Эліа едуць у Бергама. Там яны праводзяць тры дні і развітваюцца. Пасля развітання маці адвозіць Эліа дадому. Вярнуўшыся ў горад, ён сустракае Марсію. Дзяўчына кажа, што нягледзячы на разрыў, хоча застацца сябрамі. Бацькі падтрымліваюць засмучанага Эліа.

На Хануку Перлманам тэлефануе Олівер і паведамляе аб сваёй заручыны. Пасля непрацяглай размовы з Оліверам Эліа падыходзіць да каміна і доўга глядзіць на полымя.

У ролях

А. Хамер і Ц. Шаламэ падчас прэс-канферэнцыі на Берлінскім МКФ, 2017

Вытворчасць

Асноўныя здымкі фільма стартавалі ў маі 2016 года. 23 мая быў абвешчаны акцёрскі склад, у які ўвайшлі Армі Хамер, Цімаці Шаламэ і Майкл Сталберг[7].

Рэліз

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 22 студзеня 2017 на кінафестывалі ў Сандэнсе[4][8]. Ён таксама быў паказаны на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, 13 лютага 2017 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі[9][10] і Нью-Ёркскім кінафестывалі 3 кастрычніка 2017 года[11]. Рэліз стужкі ў ЗША адбыўся 24 лістапада 2017 года[12][13]. Першы афіцыйны трэйлер быў паказаны 1 жніўня 2017 года[14].

Саўндтрэк

НазваАўтарВыканаўца(-ы) Працягласць
1. «Hallelujah Junction» Джон АдамсДжон Адамс 7:09
2. «M.A.Y. in the Backyard» Руіці СакамотаРуіці Сакамота 4:25
3. «J'adore Venise» Івана ФасаціЛарыдана Бертэ 4:15
4. «Paris latino» Карлас Перэс, Хасэ Перэс«Bandolero» 4:01
5. «Sonatine bureaucratique» Эрык СаціФрэнк Глэйзер 3:44
6. «Zion hört die Wächter singen'» Іаган Себасцьян Бах«Alessio Bax» 5:10
7. «Lady Lady Lady» Джо Эспозіта і «Moroder» 4:15
8. «Une barque sur l'océan» Морыс РавельАндрэ Лаплантэ 7:10
9. «Futile Devices» Суф’ян СтывенсСуф’ян Стывенс 2:15
10. «Germination» Руіці СакамотаРуіці Сакамота 2:09
11. «Words» Ф. Р. Дэвід 3:27
12. «È la vita» Марка Армані, Паала АрменізэМарка Армані 4:11
13. «Mystery of Love» Суф’ян СтывенсСуф’ян Стывенс 4:08
14. «Radio Varsavia» Франка Баціята 4:07
15. «Love My Way»  «The Psychedelic Furs» 3:33
16. «Le Jardin féerique» Морыс РавельВалерыя Серванскі і Рональд Кавая 3:02
17. «Visions of Gideon» Суф’ян СтывенсСуф’ян Стывенс 4:07
71:08

Крытыка

«Назаві мяне сваім імем» атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 100 % з сярэдняй ацэнкай 9.6/10 (грунтуючыся на 21 рэцэнзіі)[19]. На сайце Metacritic карціна атрымала 97 балаў з 100 (на аснове 9 водгукаў)[20].

Узнагароды і намінацыі

Спіс узнагарод і намінацый[21] (Не з’яўляецца вычэрпным)
Кінапрэмія Год Катэгорыя Намінант(ы) Вынік К
Берлінскі кінафестываль 2017 Прэмія «Тэдзі» Назаві мяне сваім імем Намінацыя
Міжнародны кінафестываль у Сан-Себасцьяне 2017 Прэмія «Себасцьян» за найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя
Кінафестываль Chéries-Chéris 2017 Гран-пры за найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Перамога
Мельбурнскі міжнародны кінафестываль 2017 Прэмія народны выбар за найлепшы мастацкі фільм Назаві мяне сваім імем Перамога
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага 2017 Найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя
Найлепшы рэжысёр Лука Гуаданьіна Намінацыя
Найлепшы акцёр Цімаці Шаламэ Перамога
Найлепшы акцёр другога плана Армі Хамер Намінацыя
Майкл Сталберг Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый Джэймс Айворы Перамога
Шматнадзейны выканаўца Цімаці Шаламэ Перамога
Найлепшы мантаж Уолтэр Фазана Намінацыя
Прэмія «Гатэм» 2017 Найлепшы мастацкі фільм Творчая група фільма Перамога
Акцёрскі прарыў Цімаці Шаламэ Перамога
Найлепшы сцэнарый Джэймс Айворы Намінацыя
Галівудская кінапрэмія 2017 Акцёрскі прарыў Цімаці Шаламэ Перамога
Супольнасць кінакрытыкаў Канзас-Сіці 2017 Узнагарода Тома По за найлепшы ЛГБТ-фільм Назаві мяне сваім імем Перамога
Найлепшы акцёр Цімаці Шаламэ Перамога
Найлепшы адаптаваны сцэнарый Джэймс Айворі Перамога
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША 2017 Акцёрскі прарыў Цімаці Шаламэ Перамога
ТОП фільмаў Назаві мяне сваім імем Перамога
Супольнасць кінакрытыкаў Нью-Ёрка 2017 Найлепшы акцёр Цімаці Шаламэ Перамога
Прэмія Амерыканскага кінаінстытута 2018 Фільм года Назаві мяне сваім імем Перамога
Прэмія «Залаты глобус» 2017 Найлепшы фільм — Драма Назаві мяне сваім імем Намінацыя [22][23]
Найлепшая мужчынская роля — Драма Цімаці Шаламэ Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля другога плана — Кінафільм Армі Хамер Намінацыя
Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі 2018 Найлепшы адаптаваны сцэнарый Назаві мяне сваім імем Перамога [24]
Прэмія BAFTA 18.02.2018 Найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя
Найлепшы рэжысёр Лука Гуаданьіна Намінацыя
Найлепшая мужчынская роль Цімаці Шаламэ Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый Джэймс Айворы Перамога
Прэмія «Оскар» 4.03.2018 Найлепшы фільм года Назаві мяне сваім імем Намінацыя [5]
Найлепшая мужчынская роля Цімаці Шаламэ Намінацыя
Найлепшы сцэнарый-адаптацыя Джэймс Айворы Перамога [6]
Найлепшая песня Mystery of Love, музыка і словы: Суф’ян Стывенс Намінацыя [5]
Еўрапейская кінапрэмія 15.12.2018 Прыз глядацкіх сімпатый Назаві мяне сваім імем Перамога [25]
Прэмія Давід дзі Данатэла 27.03.2019 Найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя [26]
Найлепшы рэжысёр Лука Гуаданьіна Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый Лука Гуаданьіна, Уолтэр Фазана, Джэймс Айворы Перамога
Найлепшы прадзюсар Говард Розенман, Пітэр Спірс, Лука Гуаданьіна, Эмілі Жорж, Радрыга Тэйшэйра, Марка Марабіта, Джэймс Айворы Намінацыя
Найлепшы аператар Сеёмбху Мукдзіпром Намінацыя
Найлепшая арыгінальная песня Mystery of Love Перамога
Найлепшае мастацкае афармленне Самуэль Дэсор Намінацыя
Найлепшы дызайн касцюмаў Джулія П’ерсанці Намінацыя
Найлепшы грым Фернанда Перэс Намінацыя
Найлепшыя прычоскі Манола Гарсія Намінацыя
Найлепшы мантаж Уолтэр Фазана Намінацыя
Найлепшы гук Намінацыя

Зноскі

  1. Printable Film Guide (нявызн.) (недаступная спасылка). Sundance Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 31 студзеня 2017.
  2. https://www.hollywoodreporter.com/features/armie-hammer-his-steamy-new-movie-a-charmed-upbringing-oscars-double-standards-1059752 Праверана 16 снежня 2017.
  3. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=callmebyyourname.htm
  4. 1 2 Sundance 2017: Robert Redford, New Rashida Jones Netflix Series, ‘Rebel In The Rye’ & More On Premiere, Docu, Midnight & Kids Slates (нявызн.). Deadline.com (5 снежня 2016).
  5. 1 2 3 Оголошено номінантів на «Оскар-2018». Повний перелік (нявызн.) (недаступная спасылка). Детектор медіа (23 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24.01.2018. Праверана 5.03.2018.
  6. 1 2 «Оскар–2018»: найкращою стала стрічка «Форма води» Гільєрмо дель Торо (нявызн.). Детектор медіа (5 сакавіка 2018). Праверана 5.03.2018.
  7. Michael Stuhlbarg, Armie Hammer & More Leading Luca Guadagnino’s ‘Call Me By Your Name’ (нявызн.), The Film Stage (23 мая 2016). Праверана 31 студзеня 2017.
  8. Call Me by Your Name (нявызн.) (недаступная спасылка). Sundance Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2017. Праверана 14 сакавіка 2018.
  9. Lodderhose, Diana. Berlin Rounds Out Panorama Lineup, Adds ‘Call Me By Your Name’ & ‘God’s Own Country’ (нявызн.). Deadline.com (25 студзеня 2017). Праверана 14 сакавіка 2018.
  10. Call Me by Your Name (нявызн.) (недаступная спасылка). Berlin International Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2017. Праверана 14 сакавіка 2018.
  11. Call Me By Your Name(англ.) , Film Society of Lincoln Center . Праверана 16 снежня 2017.
  12. Jagernauth, Kevin. ‘Call Me By Your Name’ Soundtrack Features Sufjan Stevens, The Psychedelic Furs, More (нявызн.). The Playlist (20 кастрычніка 2017). Праверана 14 сакавіка 2018.
  13. Call Me by Your Name (2017) (нявызн.). Box Office Mojo. Праверана 14 сакавіка 2018.
  14. Buchanan, Kyle. Watch the Call Me by Your Name Trailer(англ.) , Vulture . Праверана 16 снежня 2017.
  15. 1 2 Academy Awards Database Праверана 26 кастрычніка 2020.
  16. 1 2 3 The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 26 кастрычніка 2020.
  17. 1 2 BFI Film & TV Database Праверана 26 кастрычніка 2020.
  18. 1 2 Lexicon of international films — Zweitausendeins. Праверана 26 кастрычніка 2020.
  19. Call Me By Your Name (2017) (нявызн.). Rotten Tomatoes. Праверана 31 студзеня 2017.
  20. Call Me By Your Name (2017) (нявызн.). ‘Metacritic. Праверана 31 студзеня 2017.
  21. Назаві мяне сваім імем на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
  22. Golden Globes: Full list of nominees (нявызн.). BBC News. Праверана 26 грудня 2017.
  23. The full list of nominations for the Golden Globes 2018 (нявызн.). Guardian (11 снежня 2017). Праверана 26 снежня 2017.
  24. Glee star Jane Lynch walks red carpet at WGA Awards after revealing heartbreak at Mark Salling’s suicide(англ.) . Daily Mail (12 лютага 2018). Праверана 12 лютага 2018.
  25. The winners of the 2018 European Film Awards(англ.) . Cineuropa (14 снежня 2018). Праверана 16.12.2018.
  26. Dogman leads the nominations for the 2019 David di Donatello Awards(англ.)  (19 лютага 2019). Праверана 20.02.2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P18)
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Фільмы 2017 года
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Альбомы 2017 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)