wd wp Пошук:

Надзея Сяргееўна Кудасава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудасава. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагалевіч.

Надзея Сяргееўна Куда́сава (у дзявоцтве Рагале́віч; нар. 19 верасня 1932, в. Дзякавічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларуская самадзейная мастачка.

Біяграфія

У 1944 годзе з сям’ёй старэйшага брата Міхася, які меў на той час шасцёра дзяцей, выехала ў Германію. З 1950 года ў ЗША. Жыве ў г. Самерсет[en] (штат Нью-Джэрсі), працавала лабаранткай у медыцынскай школе. Адна з арганізатараў выставак беларускага мастацтва і ўмельства ў г. Саўт-Рывер (з 1974), уваходзіць у кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў.

Творчасць

Працуе ў тэхніцы акварэлі і алейнага жывапісу. У творчасці адлюстроўвае маляўнічыя беларускія краявіды, узаемадзеянне чалавека з прыродай — «Сланечнік» (1970-я гг.), «Бярозы» (1976), «Васількі» (1989) і інш. Творы ўпрыгожваюць беларускія цэрквы і культурна-грамадскія цэнтры за мяжой.

Сям’я

У першым шлюбе з Аўгенам Кудасавым (1922—1983), у другім з Янкам Запруднікам (нар. 1926).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Мастакі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта