wd wp Пошук:

Мураўдаг

Мураўдаг (азерб.: Murovdağ), Мраўскі хрыбет (арм.: Մռավի լեռնաշղթա) — найвышэйшы горны хрыбет Малога Каўказа даўжынёй каля 70 кіламетраў і шырынёй 10 кіламетраў.

Мураўдаг пераважна складзены асадкава-вулканагеннай тоўшчай, грэбень хрыбта скалісты, схілы моцна раздзеленыя цяснінамі. Пануюць горна-лясныя, а ў прыгрэбневай зоне — горна-лугавыя і луга-стэпавыя ландшафты. На паўночна-ўсходнім схіле хрыбта Мураўдаг размешчана група жывапісных азёр, сярод іх — возера Гёйгёль. З пачатку 1990-х Мураўдаг падзяляе тэрыторыі, якія кантралюе Азербайджан (на поўнач ад хрыбта) і непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка (на поўдзень ад хрыбта). Найвышэйшы пункт хрыбта — гара Гямыш/Гамшасар (вышыня — 3724 метраў, кантралюецца НКР).

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Горныя хрыбты Азербайджана