wd wp Пошук:

Навум Яфімавіч Трахтэнберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трахтэнберг. Навум Яфімавіч Трахтэнберг (4 студзеня 1910, Бахмач Чарнігаўскай губерні Расія, Канатопскі павет, Чарнігаўская губерня, Расія — 16 кастрычніка 1977, Мінск, БССР) — беларускі і савецкі архітэктар.

Біяграфія

Навум Яфімавіч Трахтэнберг з 1924 года жыў у Адэсе, дзе спачатку скончыў будаўнічую прафшколу, а з 1928 па 1932 год вучыўся на архітэктурным факультэце Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў1930 г. — Інстытут інжынераў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва). Яго настаўнікамі былі М. В. Замечак і В. Д. Зейлігер. Член Саюза архітэктараў СССР з 1933 года[1]. У кастрычніку 1934 пераехаў у Мінск.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У студзені 1942 года дэмабілізаваны па стане здароўя. У сакавіку 1944 года яго прызначылі начальнікам аддзела планіроўкі і забудовы гарадоў Упраўлення па справах архітэктуры, створанага пры СНК БССР. Навум Трахтэнберг прыняў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага Мінска[2].

Працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні з 1947 г. — у Белдзяржпраекце[1]. У 19531956 гадах узначальваў Майстэрню Генплана ў інстытуце «Мінскпраект», адначасова ў 19541976 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1968 г. за архітэктуру цэнтральнай магістралі Мінска (Ленінскага праекта) М. Я. Трахтэнбергу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Выбраныя праекты

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы аднаўлення, рэканструкцыі і развіцця Бабруйска (19351936; 1949), Магілёва (19371939, разам з М. Андросавым)[3], Мінска (1946; карэкціроўкі 1952, 19581959, сумесна з У. А. Каралём і С. Б. Спяранскім; 1965), Мазыра (1953), Маладзечна, Пінска, праект дэталёвай планіроўкі Мінска (19371939), праект забудовы цэнтральнай часткі Віцебска (1950), праекты планіроўкі і забудовы Ленінскага праспекта ў Мінску (Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), планіроўка прыгараднай зоны Мінска (1959—1964), зон масавага адпачынку ў Заслаўскага вадасховішча (1968), карэктура генплана развіцця Мінска да 1980 г. (19441964)[1].

Адзін з аўтараў кнігі «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Масква, 1966)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Трахтенберг Наум Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Дата в истории: 104 года назад родился архитектор Наум Трахтенберг. 4 января 2014 Архівавана 1 кастрычніка 2020.
  3. Чарняўская Т. І. — Архітэктура Магілёва, 1973. стар. 63

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бахмачы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска