wd wp Пошук:

Міцэліс сценны

Міцэліс[3][4] (Lactuca muralis) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе, Турцыі, на Каўказе.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 30-100 см вышынёй. Сцябло адзіночнае, амаль голае, гладкае або невыразна бароздавае, уверсе мяцёлкава-галінастае. Лісце тонкае, зверху светла-зялёнае, знізу шыза-зялёнае, часам з фіялетавым адценнем, лірападобна-пёрыстарассечанае, з востра-лопасцевымі бакавымі долямі і дзідападобнай 3-лопасцевай канчатковай. Кошыкі шматлікія, дробныя, па 3-5 жоўтых кветак, вузка-цыліндрычныя або вузка-званочкавыя, сабраны ў друзлае мяцёлкавае суквецце. Сямянкі цёмна-фіялетавыя, амаль чорныя, падоўжна-рабрыстыя, у верхняй частцы адцягнуты ў шыйку, якая пераходзіць у зелянява-жоўты носік да 1 мм даўжынёй; носік на канцы дыскападобна пашыраны, з кольцам дробных вейчыкаў на краі; чубок з простых белых тупа вышчэрбленых валасінак, ападае[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі — Алжыр, Марока, Туніс, у Еўропе, Турцыі, на Каўказе — Арменія, Азербайджан, Грузія; натуралізаваны на востраве Ірландыя, у паўднёва-ўсходняй і паўднёва-заходняй Канадзе, паўночна-ўсходніх і паўночна-заходніх ЗША[5][6][7].

Ва Украіне від расце ў лясах на ўсёй тэрыторыі, акрамя стэпу. Харчовая расліна[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 376. (руск.) (укр.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Астравыя