wd wp Пошук:

Міхаіл Яўменавіч Нікалаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікалаеў. Міхаіл Яўменавіч Нікалаеў (15 лютага 1936, в. Дзянісаўка Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці — 1 жніўня 2013, Горкі) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1969), прафесар (1993).

Біяграфія

Скончыў БСГА (1963). З 1964 года быў першы дырэктарам утворанага саўгаса «Горацкі» Горацкага раёна. З 1969 года працаваў у БСГА (асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам кафедры раслінаводства). У 1986—2003 гадах загадваў кафедрай раслінаводства БДСГА. Шмат намаганняў прыклаў да стварэння на кафедры вучэбна-метадычнага кабінета, аснову якога склала бібліятэка прафесара М. С. Савіцкага, пазней папоўненая бібліятэкамі прафесара Л. Б. Наймарка, дацэнтаў В. Г. Гарбацікава, В. П. Зайца, М. Н. Цверазоўскай.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш за 160 навуковых прац па фарміраванні высокапрадукцыйных фітацэнозаў палявых культур, праблемах павышэння ураджайнасці зернявык культур.

Ім выдадзена 5 рэкамендацый для практычнага карыстання, з’яўляецца адным з аўтараў «Сістэмы земляробства», рэкамендаванай для гаспадарак Магілёўскай вобласці.

Распрацаваў метад вырошчвання грэчкі з аптымізацыяй мікраклімата. Прапанаваў новы метад разліку АГП (аптымальнай густаты пасеваў). Яго распрацоўкі ўвайшлі ў падручнікі: «Раслінаводства з асновамі селекцыі і насенняводства» пад рэдакцыяй прафесара Г. Коранева (1989), «Праграмаванне ураджаяў сельскагаспадарчых культур» пад рэдакцыяй прафесара М. Каюмава (1989).

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Раслінаводы Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Горках
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манастыршчынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы