wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Барысаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхаіл Барысаў. Міхаіл Фёдаравіч Барысаў (22 сакавіка 1924, в. Міхайлаўскае, Алтайская губерня — 9 сакавіка 2010, Масква) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

З 1930 года жыў у горадзе Камень (цяпер горад Камень-на-Обі Алтайскага краю). Скончыў 9 класаў школы.

У войску са жніўня 1941 года. Да лістапада 1941 года навучаўся ў 2-м Томскам артылерыйскай вучэльні.

Ваяваў на Закаўказскім, Каўказскім і Крымскім. Удзельнічаў у Керчанска-Феадасійскай аперацыі і абароне Крыма. 22 сакавіка 1942 году быў цяжка паранены ў раёне Керчы і да мая 1942 году знаходзіўся ў шпіталі ў горадзе Есентукі (Стаўрапольскі край).

Асабліва вызначыўся ў ходзе Курскай бітвы. 11 ліпеня 1943 гады ў раёне станцыі Прохараўка (цяпер пасёлак Белгародскай вобласці) адна з батарэй артылерыйскага дывізіёна 58-й мотастралковай брыгады была атакаваная 19 танкамі праціўніка. Калі гарматны разьлік выйшаў з ладу, ён устаў да гармат і прамой наводкай падбіў 7 танкаў. У гэтым баі быў паранены.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старэйшаму сяржанту Міхаілу Фёдаравічу Барысаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 2358).

У 1954 годзе скончыў Алма-атынскай юрыдычны інстытут. У 1960 годзе скончыў Кузнецкі горны тэхнікум.

З 1962 гады займаўся літаратурнай дзейнасцю, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. Член Саюза пісьменнікаў СССР (Расіі) з 1976 года.

Памёр 9 сакавіка 2010 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алтайскай губерні
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках