У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхайлаў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семянюк. Міхаіл Сільвестравіч Міха́йлаў-Івано́ў (сапраўднае Семяню́к; 3 лістапада 1894, в. Райск, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 28 верасня 1931) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, савецкі гаспадарчы дзеяч.
З 1915 працаваў і вёў бальшавіцкую агітацыю на заводах Петраграда. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і зняволены ў турму. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года член Петраградскіх Савета і камітэта РСДРП(б), Цэнтральнага савета фабзаўкомаў. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў складзе кіруючага ядра Васілявостраўскага раёна сталіцы. З 1918 года адзін з кіраўнікоў СНГ Паўночнага раёна Петраграда, член СНГ Украіны. З 1920 года загадчык Петрагубметалу, адзін з арганізатараў савецкага трактарабудавання. З 1927 года старшыня Ленінградскага машынабуданічага трэста. Са студзеня 1931 старшыня Усесаюзнага аўтатрактарнага аб’яднання, член Прэзідыума ВСНГ СССР. Член ВЦВК. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) з 1927.
Падчас камандзіроўкі ў Сталінград ён захварэў і праз тры дні пасля дасягнення мэты памёр. Міхайлава-Іванова пахавалі 1 кастрычніка 1931 года каля Крамлёўскай сцяны ў Маскве.