wd wp Пошук:

Міхаіл Сяргеевіч Башылаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Башылаў (нар. 12 студзеня 1993, Томск) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Клубная кар’ера

Выхаванец томскага футбола, з 2009 года пачаў трапляць у моладзевы склад «Тамі». З 2011 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а 13 мая 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Растовам» (2:1).

У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў омскі «Іртыш» да канца сезона. У ліпені 2013 года на правах арэнды далучыўся да «Цюмені», якой дапамог выйсці ў ФНЛ па выніках сезона 2013/14. У 2014—2016 гадах гуляў за фарм-клуб «Том-2», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе «Тамі». У другой палове 2016 года, пакінуўшы «Том», выступаў за літоўскі клуб «Уцяніс».

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гарадзея» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Здолеў замацавацца ў аснове беларускай каманды на пазіцыі апорнага паўабаронцы і ў чэрвені 2017 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2018[3]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[4]. Заставаўся іграком стартавага складу, у ліпені не гуляў з-за траўмы, у верасні вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].

У сакавіку 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[7]. У сталічным клубе таксама стаў трывалым іграком асновы.

У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[8] і неўзабаве далучыўся да дэбютанта армянскай Прэм’ер-лігі «Нараванка». У жніўні 2022 года перайшоў у казахстанскі «Туран».

Міжнародная кар’ера

Улетку 2011 года быў выклаканы ў юніёрскую зборную Расіі для ўдзелу ў міжнародным турніры ў Астане. Усяго правёў тры матчы за зборную.

Дасягненні

Зноскі

  1. Mikhail Bashilov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Городея” заключила контракт с российским защитником Башиловым
  3. “Городея” продлила контракты с Дубайичем и Башиловым
  4. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с “Городеей”
  5. “Городея” продлила контракт с Йоксимовичем и рассталась с Башиловым
  6. Башилов стал игроком «Белшины»
  7. Михаил Башилов перешел из “Белшины” в “Энергетик-БГУ”
  8. Футбол. Полузащитник Михаил Башилов покинул “Энергетик”-БГУ
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Іртыш Омск
Катэгорыя·Ігракі ФК Том-2 Томск
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Уцяніс Уцяна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Томску
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нараванк
Катэгорыя·Ігракі ФК Туран Туркестан
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Цюмень
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ