У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікіценка. Міхаіл Піліпавіч Нікіце́нка[1] (руск.: Михаил Филиппович Никитенко; 3 лістапада 1912 — 9 мая 1980) — вучоны ў галіне нейрамарфалогіі і антрапалогіі, доктар біялагічных навук (1972).
Нарадзіўся ў станіцы Кабардзінская Кубанскай вобласці (зараз у Апшэронскім раёне Краснадарскага края Расіі). У 1936 годзе скончыў Горкаўскі ўніверсітэт. У 1951—1960 гадах займаў пасаду загадчыка кафедрай заалогіі ў Чарнавіцкім універсітэце, у 1960—1970 гадах — старшага навуковага супрацоўніка Аддзела заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР, з 1970 года — старшага навуковага супрацоўніка сектара этнаграфіі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.
Аўтар навуковых прац у галіне агульнай эвалюцыі, эвалюцыйнай і экалагічнай марфалогіі галаўнога мозгу і органаў пачуцця жывёл і чалавека.
Сярод апублікаванага: