wd wp Пошук:

Міхаіл Пяткевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пяткевіч. Міхаіл Пяткевіч (? — 1946?) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог.

Біяграфія

У 1914 скончыў Віленскі настаўніцкі істытут. Выкладаў у Векшняцкім змяшаным вышэйшым пачатковым вучылішчы Шаўляўскага павета Ковенскай губерні.

Удзельнік І Усебеларускага з’езду ў 1917 годзе.

У Заходняй Беларусі — выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Член Беларускага нацыянальнага камітэта[1], Беларускай цэнтральнай школьнай рады і Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

У канцы 1920-х — член Галоўнай управы ТБШ.

Паводле некаторых звестак, забіты супрацоўнікамі НКВД падчас допыту. Як загадваў Адам Станкевіч: «Забойства Пяткевіча (у канцы лютага ці пачатку сакавіка) сапраўды жудаснае, макабрычнае — „сотрудники“ падчас „беседы“ палажылі яго»[2].

Зноскі

  1. Кароткі нарыс беларускага пытання, Мінск, 2009
  2. Адам Станкевіч «Каляндарныя нататкі» — 1 красавіка 1946 с. 853 //З Богам да Беларусі, Вільня 2008 Інстытут беларусістыкі
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў