wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Мышко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мышко.

Міхаіл Мікалаевіч Мышко (7 лістапада 1914, в. Нурава, Верхнядзвінскі раён — 11 мая 1998) — беларускі савецкі гаспадарчы дзеяч. У 1973 годзе быў ганараваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы, аднак у 1978 годзе пазбаўлены ўзнагарод.

Біяграфія

Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года начальнік палітаддзела Навадруцкай МТС, з 1953 года дырэктар рыбгаса «Навінкі», з 1955 года старшыня калгаса імя Жданава Дунілавіцкага раёна, з 1960 года старшыня калгаса «Бальшавік» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў. Быў узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 іншымі ордэнамі, медалямі.

Пасля яго выхаду на пенсію ў калгасе былі праведзены рэвізіі, якія выявілі парушэнні. У 1977 годзе быў асуджаны за крадзеж дзяржаўнай маёмасці і прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі. У 1978 годзе быў пазбаўлены звання Героя Сацыялістычнай Працы і іншых узнагарод. У 1979 годзе быў паміліваны і вызвалены.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага каледжа
Катэгорыя·Памерлі 11 мая
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга