wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхаіл Кузняцоў. Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў (нар. 25 ліпеня 1940, Асіповічы, Магілёўская вобласць) — вучоны, доктар юрыдычных навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і афіцэра Чырвонай Арміі. З 1952 года да 1960 года вучыўся ў Тульскім сувораўскім ваенным вучылішчы, якое скончыў з залатым медалём. У 1960—1966 гадах вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін на факультэце міжнародных эканамічных зносін. У 1966—1969 гадах — у аспірантуры МДІМА па кафедры міжнароднага права.

Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі з 1969 года да 1971 года працаваў выкладчыкам кафедры міжнароднага права МДІМА, з 1971 года да 1972 года працаваў памочнікам Генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза (г. Жэнева, Швейцарыя), з 1973 года да 1975 года працаваў намеснікам начальніка аддзела сувязей з замежнымі арганізацыямі Усесаюзнага агентства па аўтарскіх правах, з 1975 года да 1992 года быў старшым выкладчыкам, дацентам, прафесарам кафедры грамадзянскага і працоўнага права Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па юрыдычных навуках. З 1992 года працягвае працаваць прафесарам Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў па сумяшчальніцтве.

З 1999 года з’яўляўся юрыдычным кансультантам экс-прэзідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча, губернатара Яраслаўскай вобласці А. І. Лісіцына, Прэзідэнта Рэспублікі Бурація Л. Патапава, Прэзідэнта Рэспублікі Горны Алтай М. І. Лапшына.

Аўтар больш чым 50 навуковых кніг і артыкулаў[1].

Зноскі

  1. Кузняцоў Міхаіл Мікалаевіч (25.07.1940)
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі МДІМА
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповічах
Катэгорыя·Юрысты СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Адвакаты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Адвакаты Расіі
Катэгорыя·Манархісты Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі МДІМА
Катэгорыя·Правазнаўцы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Юрысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Асобы