wd wp Пошук:

Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скобелеў. Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў (17 (29) верасня 1843, Санкт-Пецярбург — 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, Масква) — рускі военачальнік, генерал ад інфантэрыі (1881), генерал-ад’ютант (1878). Удзельнік Сярэднеазіяцкіх заваяванняў Расійскай імперыі і Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Меў мянушку «белы генерал» з-за яго ўдзелу ў бітвах у белай уніформе і на белым кані.

Біяграфія

Сын генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Іванавіча Скобелева і яго жонкі Вольгі Мікалаеўны, народжанай Палтаўцавай.

У 1868 годзе скончыў Акадэмію генштаба і быў накіраваны для службы ў Туркестан. Удзельнічаў у Хівінскім паходзе 1873 года і ліквідацыі Какандскага паўстанні 18731876 гг. З лютага 1876 года вайсковы губернатар Ферганскай вобласці.

Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 фактычна камандаваў (быў начальнікам штаба Зводнай казачай дывізіі) Каўказскай казачай брыгадай падчас 2-га штурму Плеўны ў ліпені 1877 г. і асобным атрадам пры авалоданні Лоўчай у жніўні 1877 года. Падчас 3-га штурму Плеўны (жнівень 1877 г.) паспяхова кіраваў дзеяннямі левафлангавага атрада, які прадзёрся да Плеўны, але не атрымаў своечасовай падтрымкі ад камандавання. Камандуючы 16-й пяхотнай дывізіяй, удзельнічаў у блакадзе Плеўны і зімовым пераходзе праз Балканы (праз Імітлійскі перавал), адыграўшы вырашальную ролю ў бітве пад Шэйнава. У лютым 1878 года заняў Сан-Стэфана пад Стамбулам.

Паспяховыя дзеянні Скобелева стварылі яму вялікую папулярнасць у Расіі і Балгарыі, дзе яго імем былі названыя вуліцы, плошчы і паркі ў шматлікіх гарадах. Пасля заканчэння руска-турэцкай вайны вярнуўся ў Туркестан. У 1878—1880 гадах камандаваў корпусам. У 1880—1881 гадах кіраваў 2-й Ахалтэкінскай экспедыцыяй, падчас якой была заваяваная Туркменія. У 1882, знаходзячыся ў Парыжы, выступіў у абарону балканскіх народаў, супраць агрэсіўнай палітыкі Германіі і Аўстра-Венгрыі, што выклікала міжнародныя ўскладненні.

Быў адкліканы імператарам Аляксандрам III і неўзабаве раптам памёр. Скобелеў адрозніваўся вялікай асабістай адвагай і карыстаўся папулярнасцю сярод салдат і афіцэраў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Skobelev, Mihail Dmitrievič // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  2. 1 2 Скобелев Михаил Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (41):
Катэгорыя·Панславісты
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
Катэгорыя·Губернатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Удзельнікі Сярэднеазіяцкіх паходаў
Катэгорыя·Члены Маскоўскага Англійскага клуба да 1917 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Рускія нацыяналісты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Военачальнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Удзельнікі прыгнечання паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Разанскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава