.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Сачкоўскі (нар. 21 лістапада 2002, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк» і моладзевай зборнай Беларусі.
Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у маладым узросце далучыўся да «Слуцка», дзе выступаў за юнацкія каманды, а ў 2019 годзе пачаў гуляць за дубль, дзе адразу замацаваўся ў складзе. У 2020 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўным складзе «Слуцка» 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. 22 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з гродзенскім «Нёманам» (0:1).
27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Казахстана (1:1).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Слуцк | ![]() | 28 | 1 |
2020 | Д1 | Слуцк | ![]() | 1 | 0 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[2].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].