wd wp Пошук:

Міхаэль Эндэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эндэ. Міхаэль Андрэас Гельмут Эндэ (ням.: Michael Andreas Helmuth Ende; 12 лістапада 1929, Гарміш-Партэнкірхен — 28 жніўня 1995, Фільдэрштат-Банландэн) — нямецкі дзіцячы пісьменнік. Творы адрозніваюцца філасофскай накіраванасцю і адрасаваны шырокім колам чытачоў, у тым ліку па-за межамі дзіцячай аўдыторыі. Аўтар сусветнавядомых «Бясконцай гісторыі», «Джыма Гузіка і Лукаса-машыніста», «Момо», па якіх сёння зняты фільмы, поўнаметражныя мультфільмы, мультсерыялы.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 лістапада 1929 г. у мястэчку Гарміш, у Германіі, у сям’і мастака-сюррэаліста Эдгара Эндэ. Пазней карціны бацькі натхнялі пісьменніка. У 1935 г. нацысцкі ўрад абвясціў працы многіх таленавітых мастакоў, у тым ліку Эдгара Эндэ, «Дэгенератыўным мастацтвам». Сям’я цярпела ад беднасці. Бацька і маці часта спрачаліся.

У школе Міхаэль Эндэ вучыўся дрэнна, нават застаўся на другі год. Ён пазнаёміўся з Матыясам Мікалаем, сынам гандляра кнігамі, ад якога пераняў зацікаўленасць да мастацтва і нават пачаў пісаць вершы.

У 1945 г. 16-гадовага Эндэ прызвалі ў нямецкую армію. Па адной з версій, яго так і не накіравалі на фронт па наступнай прычыне. Калі афіцэр СС спытаў яго, кім ён жадае зрабіцца, Эндэ адказаў: «Святаром». Афіцэр зморшчыўся і пайшоў прэч.

Пасля вайны пачынае жыць незалежна ад сям’і. У 1949 г. інтарэс да мастацтва прыводзіць Эндэ ў мюнхенскую школу Falkenberg. Вывучыўшыся на акцёра, ён атрымлівае ў 1951 г. дыплом і працуе ў тэатры ў Рэндсбургу (Шлезвіг-Гальштэйн). Пазней пакідае тэатр каб аддацца заняткам літаратурай.

У 1953 г. сям’я Эндэ распадаецца: бацька пакідае маці дзеля маладой студэнткі з мастацкага факультэта. Маці няўдала спрабуе скончыць жыццё самагубствам.

У 1960 г. Эндэ выдае свой першы буйны твор — дзіцячую аповесць «Джым Гузік і Лукас-машыніст», за якім быў працяг — «Джым Гузік і Чортавы Тузін». На самой справе гэта была адна аповесць, але з-за вялікіх памераў пісьменніку прапанавалі падзяліць яе на 2 часткі. Кнігі пра негрыцянскага хлопчыка Джыма Гузіка і яго сябра — бывалага вандроўніка Лукаса — прадаваліся дрэнна, але атрымалі Нямецкую прэмію дзіцячых кніг. Сёння лічацца класікай дзіцячай літаратуры.

У 1973 г. выходзіць кніга «Мома» — фармальна дзіцячая аповесць, а па сутнасці філасоўская прытча-алегорыя аб сэнсе чалавечага жыцця.

У 1979 г. была выдадзена «Бясконцая гісторыя» — найбольш знакаміты твор Міхаэль Эндэ, а ў 1984 г. — «Люстэрка ў люстэрку», які зрабіўся свайго роду прымірэннем паміж Міхаэлем Эндэ і яго бацькам. У 1989 г. выходзіць аповесць-казка «Чароўны напой», прысвечаны сучасным экалагічным праблемам. У 1992 г. быў выдадзены зборнік твораў «Турма свабоды». На той час Міхаэль Эндэ ўжо хворы на рак страўніка.

Памёр у 1995 годзе, ва ўзросце 65 гадоў.

Пры жыцці Міхаэля Эндэ былі экранізаваныя «Момо» і «Бясконцая гісторыя», а таксама «Джым Гузік і Лукас-машыніст» (мінісерыялы 1961, 1976 гг.). Усе 3 фільмы, знятыя па «Бясконцай гісторыі», выклікалі абурэнне пісьменніка. Пасля яго смерці рэжысёр Бруна Б’янкі зняў мультсерыял «Вуншпунш» па кнізе «Чароўны напой» — аб прыгодах ката Мяўрыцыа і ворана Якаба, якія змагаюцца са сваімі гаспадарамі — чараўніком Бубонікам і ведзьмай Тыраніяй. Пазней Бруна Б’янкі здымае і мультсерыял «Джым Батан» па кнігах пра негрыцянскага хлопчыка Джыма Гузіка.

Асноўныя творы

Экранізацыі

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118530259 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Michael Ende
  4. Michael Ende und sein Geburtsort Garmisch-Partenkirchen Der Anfang von Ende
  5. Michael Ende
  6. http://web.archive.org/web/20170324033124/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/michael-ende
  7. What is the The Neverending Story, who wrote it and why is it worthy of a Google Doodle?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарміш-Партэнкірхене
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад раку страўніка
Катэгорыя·Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі