wd wp Пошук:

Міхаэль Села

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Села.

Міхаэль (Майкл) Села (іўр.: ‏מיכאל סלע‏‎, англ.: Michael Sela; імя пры нараджэнні Мечыслаў Саламонавіч, польск.: Mieczysław Salomonowicz; 2 сакавіка 1924, Тамашаў Мазавецкі — 27 мая 2022, Рэхавот) — ізраільскі навуковец, спецыяліст у галіне хімічнай імуналогіі. Працы ў асноўным прысвечаны імуналогіі, у тым ліку сінтэтычным антыгенам. У 1987—1988 гадах група навукоўцаў, у якую ўваходзілі ў тым ліку Джозеф Шлезінгер і Міхаэль Села, праводзіла даследаванні, якія сталі асновай лекаў Цэтуксімаб (Эрбітукс). Сумесна з Рут Арнан і Дворай Тэйтэльбаум адкрыў прэпарат глатырамера ацэтат, які выкарыстоўваецца ў лячэнні рассеянага склерозу.

Доктар філасофіі (1954), прафесар Інстытута Вейцмана. Член АН Ізраіля (1971) і Папскай акадэміі навук (1975), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976), Расійскай акадэміі навук (1994), Амерыканскага філасофскага таварыства (1995).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1041896123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1041896123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. https://twitter.com/RahavRan/status/1530267325919789056
Тэмы гэтай старонкі (27):
Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Нарадзіліся ў 1924 годзе
Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
Памерлі 27 мая
Асобы
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Члены Папскай акадэміі навук
Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Памерлі ў Цэнтральнай акрузе Ізраіля
Члены РАН
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Вучоныя паводле алфавіта
Імунолагі Ізраіля
Замежныя члены РАН
Ганаровыя дактары
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Нарадзіліся 2 сакавіка
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Члены Леапальдзіны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 2022 годзе
Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера