wd wp Пошук:

Міхал Сапоцька

Блаславёны Міхал Сапоцька (1 лістапада 1888, Юшаўшчына, суч. Навасады, Валожынскі раён — 15 лютага 1975, Беласток) — каталіцкі святар, спаведнік св. Фаўстыны Кавальскай, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Ісуса Хрыста.

Біяграфія

У 1901–1902 вучыўся ў народнай школе ў Забрэззі, дзе часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў ім жаданне стаць святаром з дзяцінства. Здаў экзамен у шасцікласную школу ў Ашмянах, навучаўся тут з 1904 па 1906 гады.

Затым у семінарыі ў Вільні. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Вільні ў 1914.

У 1914 скіраваны вікарыем у Табарышках, дзе служыў да 1918 года.

У Вільні з 1924 да 1947 года. У віленскі перыяд Міхал Сапоцька быў прызначаны спачатку вайсковым капеланам і садзейнічаў адбудове касцёла св. Ігнацыя, потым стаў духоўным айцом Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі. З 1928 — прафесар тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, дзе стаяў ля вытокаў новай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Езуса Хрыста. Але перш за ўсё ў Вільні ён выконваў абавязкі рэктара касцёла Арханёла Міхала, стаў спаведнікам сястры Фаўстыны Кавальскай. У 1933–1936 гг. быў напісаны духоўны «Дзённік» сястры Фаустыны, намаляваны абраз Міласэрнага Езуса (мастак Яўген Казіміроўскі)[6].

Пасля Другой сусветнай вайны — прафесар у духоўнай семінарыі ў Беластоку.

Беатыфікаваны 28 верасня 2008 у Беластоку.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122061578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122061578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. catholic.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Беластоку
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці Ашмян
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Беластоку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада