wd wp Пошук:

Міхал Буйноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буйноўскі. Міхал Буйноўскі (польск.: Michał Bujnowski (Buynowski), лац.: Michàél Buynowski; 3 сакавіка 1632, Полацкае ваяводства — 20 кастрычніка 1690, Нясвіж) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 15 верасня 1646 г. у Вільні. Вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1650—1653) і тэалогію ў езуіцкім калегіуме ў Трнаве (1657—1660). Выкладаў граматыку ў Ужгарадзе (1656), рыторыку ў Браціславе (1661—1662), Нясвіжы (1663—1664), Гродна (1664—1665), Вільні (1665—1668) і Крожах (1670—1672)[1].

Пенітэнцыярый (святар, які спавядае ў асаблівых выпадках па даручэнні рымскага папы або епіскапа[2]) у Базіліцы Св. Пятра ў Рыме (1672—1683). З 1683 па 1688 гг. — рэктар езуіцкіх калегіумаў у Полацку, а з 1689 па 1690 гг. — у Нясвіжы[1].

Выдаў шэраг прац, прысвечаных пытанням тэалогіі і эстэтыкі: Ranny obiad na posiłek duszy (Вільня, 1686) i Droga do domu wieczności (Вільня, 1688), Ratio status eligendi (у двух частках: першая, другая ; Вільня, 1688—1689) i Ratio status ecclesiastici stabiliendi (Вільні, 1690)[1][3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. https://dic.academic.ru/dic.nsf/dic_fwords/26737/%D0%9F%D0%95%D0%9D%D0%98%D0%A2%D0%95%D0%9D%D0%A6%D0%98%D0%90%D0%A0%D0%98%D0%99
  3. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 140.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1690 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1632 годзе
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў Нясвіжы