wd wp Пошук:

Плошча Мастацтваў

Плошча Мастацтваў — плошча, размешчаная ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга паміж Інжынернай і Італьянскай вуліцамі.

Ансамбль плошчы, які складаецца з будынкаў Міхайлаўскага палаца (цяпер у ім размяшчаецца Дзяржаўны Рускі музей), Міхайлаўскага тэатра (былога Акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. П. Мусаргскага), дома Галянішчава-Кутузава, Тэатра музычнай камедыі, Расійскага этнаграфічнага музея, Вялікай залы філармоніі імя Д. Д. Шастаковіча і гасцініцы «Еўропа», створаны па праекце вядомага архітэктара Карла Росі ў першай палове XIX стагоддзя.

У скверы на плошчы ў 1957 годзе быў усталяваны помнік А. С. Пушкіну працы скульптара М. К. Анікушына і архітэктара В. А. Пятрова. У складзе гістарычнай забудовы цэнтра Санкт-Пецярбурга плошча ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Плошчы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Плошчы Цэнтральнага раёна Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта