wd wp Пошук:

Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыштафовіч.

Міро́н Емялья́навіч Крыштафо́віч (18 (30) жніўня 1899 — 10 мая 1985) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля ў Брэсцкай вобласці.

Біяграфія

У 19311935 гадах навучаўся ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду(руск.) бел..

З 1923 года на падпольнай партыйнай рабоце ў Заходняй Беларусі, быў сакратаром Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага і Брэсцкага партыйных камітэтаў. За рэвалюцыйную дзейнасць пераследваўся польскімі ўладамі і правёў у зняволенні пяць гадоў (19291935).

Пасля ўз’яднання БССР з Заходняй Беларуссю ў 1939 годзе працаваў у савецкіх і партыйных органах ў Пружанскім раёне.

У гады Вялікай Айчыннай вайны сакратар Пружанскага раённага антыфашысцкага камітэта, загадчык Аддзелам Брэсцкага раённага камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі, намеснік сакратара Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта, з 1943 года — камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі.

Пасля вайны ў 1944—1947 гадах быў старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта, у 1947—1948 гадах быў намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, у 1948—1954 гадах — яго старшыня, а ў 1954—1961 быў першым намеснікам.

Кандыдат у члены ЦК КПБ, член ЦК КПБ у 1949—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1958 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 і 1959—1963 гадах, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 гадах[1].

Памёр 10 мая 1985 года. Пахаваны на Гарнізонных могілках Брэста[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Ганаровы грамадзянін г. Брэста (1967)

Ушанаванне памяці

У Брэсце адна з вуліц носіць імя Мірона Крыштафовіча. На доме (вул. Энгельса, 12), дзе жыў М. Е. Крыштафовіч, у 1989 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2].

Зноскі

  1. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 10. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.)
  2. 1 2 18 жніўня 2014 года — 115 гадоў з дня нараджэння Мірона Емяльянавіча Крыштафовіча (1899—1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Пахаваныя на Гарнізонных могілках (Брэст)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэста
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы