wd wp Пошук:

Financial Times

Financial Times (беларус. Файнэншэл таймс) — міжнародная дзелавая газета, выдаецца на англійскай мове ў 24 гарадах свету з агульным накладам да 360 тыс. экзэмпляраў. Штаб-кватэра галоўнай рэдакцыі знаходзіцца ў Лондане. Належыць медыя-холдынгу Pearson PLC і спецыялізуецца на публікацыі і аналізе навін са свету фінансаў і бізнесу.

Заснаваная ў 1888 годзе братамі Шэрыданамі, Financial Times на працягу многіх гадоў спаборнічала з чатырма іншымі газетамі, прысвечанымі фінансам. У 1945 г. яна паглынула апошнюю з іх, Financial News (выпускалася з 1884). З 2000 года выходзіць таксама версія на нямецкай мове — Financial Times Deutschland.

Financial Times належыць да групы так званых “якасных выданняў” (qualities), да якіх адносяць газеты з шаноўнай гісторыяй, такія як The Times, The Guardian і г. д. Цікавай асаблівасцю газеты з’яўляецца тое, што яе традыцыйна друкуецца на рыжаватай паперы.

Зноскі

  1. 1 2 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0307-1766
  2. https://www.loc.gov/item/lcwaN0032466/
  3. http://web.archive.org/web/20190918081038/https://www.ft.com/content/d7e95338-3127-11e5-8873-775ba7c2ea3d
  4. https://www.ft.com/content/52d01926-052a-11ea-a984-fbbacad9e7dd
  5. ABCs: National daily newspaper circulation June 2011(англ.) . guardian.co.uk (15 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 11 ліпеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Газеты на англійскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу