wd wp Пошук:

Полацкае кадэцкае вучылішча

Полацкае кадэцкае вучылішча — дзяржаўная сярэдняя спецыялізаваная навучальная ўстанова з ваенна-прафесійнай накіраванасцю навучання і выхавання ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.

Гісторыя

1 верасня 2010 года рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 572 ад 16 ліпеня 2010 года «Аб адкрыцці ўстановы адукацыі «Полацкае кадэцкае вучылішча», Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта № 518 ад 18 жніўня 2010 года «Аб стварэнні ўстановы адукацыі Полацкае кадэцкае вучылішча» на базе ўстановы адукацыі «Полацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4» была адкрыта ўстанова адукацыі «Полацкае кадэцкае вучылішча».

Для арганізацыі навучання кадэтаў па праграмах, якiя прадугледжваюць ваенную падрыхтоўку, іх аб’ядноўваюць у выхаваўчыя групы. У групе з кадэтамі працуюць афіцэры. Выхаваўчая і ваенная падрыхтоўка ўключае: ваенную падрыхтоўку – вывучэнне Статута, агнявая падрыхтоўка, тапаграфія, медыцынская падрыхтоўка, страявая падрыхтоўка; спартыўную падрыхтоўку; эстэтычную падрыхтоўку. Акрамя заняткаў па ваеннай падрыхтоўцы кадэты ў групе рыхтуюць дамашнія заданні, за выкананнем якіх сочыць афіцэр-выхавальнік.

У матэрыяльную базу вучылішча ўваходзяць: спартыўная зала, навучальныя кабінеты, трэнажорная зала, цір, пляц, кабінет дапрызыўнай падрыхтоўкі, велагарадок, медыцынскі кабінет; бібліятэка, сталовая[1].

Зноскі

  1. Полацкае кадэцкае вучылішча

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2010 годзе
Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
XXI стагоддзе ў Полацку
Каледжы паводле алфавіта
2010 год у Беларусі
Навучальныя ўстановы Полацка