wd wp Пошук:

Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбачэўскі. Мікіта Іванавіч Гарбачэ́ўскі (1804, Магілёўская губерня — 7 чэрвеня (26 мая) 1879) — беларускі гісторык і археограф, вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і педагог. Першы архіварыус Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Віленскай археаграфічнай камісіі[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1804 годзе ў Магілёўскай губерні ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, пасля чаго паступіў у Пецярбургскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую ў 1831 годзе[3], атрымаў званне старшага кандыдата філасофска-тэалагічных навук, што давала яму права на атрыманне магістарскай ступені праз год.

Выкладаў славеснасць, гісторыю і старажытныя мовы ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі[3], з 1840 года выкладаў у Драгічынскім дваранскім вучылішчы[3].

Пасля перабраўся ў Вільню, дзе выкладаў у дваранскім інстытуце, губернскай гімназіі і равінскім вучылішчы[3][4].

У 1852 годзе ў Вільні быў адкрыты Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў, які стаў асноўным сховішчам дакументаў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Па думку некаторых сучаснікаў, адным з ініцыятараў стварэння архіва быў сам Гарбачэўскі, які стаў у 1858 годзе яго першы архіварыусам[3], то ёсць дырэктарам.

17 красавіка 1864 года была арганізавана Віленская археаграфічная камісія, якая павінна была заняцца публікацыяй дакументаў па гісторыі краю[3]. Даследчыкі адзначаюць, што Гарбачэўскі быў па сутнасці адзіным яе рэальным супрацоўнікам, на ім трымалася ўся праца камісіі.

Навуковая дзейнасць

Упарадкаваў і сістэматызаваў дакументы па гісторыі Беларусі і Літвы, склаў паказальнік[3]. Вывучаў заканадаўства ВКЛ па архіўнай справе, судаводстве і справаводстве. Аўтар даследаванняў па археаграфіі і крыніцазнаўстве[3].

У 1867 годзе ў Вільні Гарбачэўскі выдаў сваю першую буйную працу — «Кароткія табліцы, неабходныя для гісторыі, храналогіі, наогул для ўсялякіх археалагічных даследаванняў і ў прыватнасці для разбору старажытных актаў і грамат заходняга краю Расіі і Царства Польскага». Праз два гады выйшаў яго «Археалагічны каляндар на дзве тысячы гадоў (325—2324) па Юліянскім злічэнні і на семсот сорак два гады (1583—2324) па Грыгарыянскім злічэнні». У тым жа годзе Гарбачэўскі выдаў брашуру «Аб Цэнтральным архіве старажытных актавых кніг губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай».

Вынікам дваццацігадовай працы Гарбачэўскага ў архіве стаў выдадзены ў 1872 годзе «Каталог старажытным актавым кнігам губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай, таксама кнігам некаторых судоў губерняў Магілёўскай і Смаленскай, якія захоўваюцца цяпер у Цэнтральным архіве ў Вільні». Адзначаецца, што з сярэдзіны 1860‑х гадоў многія значныя працы Мікіты Іванавіча публікуюцца без указання аўтарства, да іх ставяцца, напрыклад, асобныя тамы «Актаў, выдадзеных Віленскай археаграфічнай камісіяй для разбору і выдання старажытных актаў» і «Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у былым княстве Літоўскім».

Таксама выдаў «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага» (1874; растлумачыў каля 400 беларускіх і больш за 5 тысяч лацінска-польскіх юрыдычных тэрмінаў XIV—XVII стагоддзяў). Па прапанове Акадэміі навук рецэнзію на гэта сачыненне напісаў Мікалай Барсаў(руск.) бел.[5].

Значэнне навуковай дзейнасці

Даследчыкі адзначаюць, што працы Мікіты Іванавіча Гарбачэўскага, у прыватнасці «Кароткія табліцы…» і «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага», унікальныя і да нашых дзён не маюць нават частковай замены.

Зноскі

  1. 1 2 N. Gorbachevskiĭ // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Nikita Ivanovič Gorbačevskij // NUKAT — 2002.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Горбачевский Никита Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.
  4. Щавинская Л. Л. Археограф Никита Иванович Горбачевский: К 200‑летию со дня рождения // Материалы первого совместного белорусско-российского интернет-коммуникационного круглого стола по истории книги, проведенного 20 апреля 2004 г.
  5. Барсов, Николай Павлович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Члены Віленскай археаграфічнай камісіі
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1880 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1879 годзе
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»