У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галанда.
Мі́кулаш Га́ланда (славацк.: Ľudovít Fulla; 4 сакавіка 1895, Мала Веска, Аўстра-Венгрыя (цяпер каля Турч’янске-Цепліцы, Славакія) — 5 чэрвеня 1938, Браціслава) — славацкі жывапісец, ілюстратар, графік. Адзін з пачынальнікаў і прапагандыстаў славацкага мадэрну пачатку XX стагоддзя.
Мастацкую адукацыю атрымаў у Акадэміі мастацтваў у Будапешце (1914—1916) і Мастацка-прамысловай школе ў Празе (1923—1927).
Зрабіў значны ўнёсак у станаўленне славацкага мадэрнізму. Ён і яго сябар Людавіт Фула былі аўтарамі маніфеста славацкіх мадэрністаў.
Пахаваны на мемарыяльным Народных могілках у Марціне.
У сваёй творчасці выкарыстоўваў асобныя прыёмы фавізму і кубізму, звяртаўся да традыцый народнага мастацтва.
Аўтар паэтычных сцэн сялянскага жыцця, якія адрозніваюцца мяккасцю каларыту і абагульненых лінейных рытмаў («Каля калыскі», 1929, Нацыянальная галерэя, Прага; «Пастараль», 1936, прыватны збор), гравюр і малюнкаў на тэмы жыцця гарадской бядноты, працятых сацыяльна-крытычнымі нотамі (цыкл літаграфій «Каханне ў горадзе», 1924; «Без працы», літаграфія, 1925).