wd wp Пошук:

Мікраспарыдыі

Мікраспарыдыі (Microsporidia) — тып[1] прасцейшых (па іншых класіфікацыях клас або атрад класа кнідаспарыдый), прадстаўлены толькі ўнутрыклетачнымі паразітамі.

Належаць да эўкарыётаў з найбольш простай будовай. Для іх характэрны рыбасомы пракарыётнага тыпу, закрыты ўнутрыядзерны плеўрамітоз, адсутнасць рухомых стадый у жыццёвым цыкле, наяўнасць хіціну ў клетачнай сценцы (што ўласціва таксама архебактэрыям), адсутнасць мітахондрый, пераксісом, хларапластаў, жгуцікаў.

Апісана больш за 70 родаў і 1000 відаў. Унутрыклетачныя паразіты жывёл, пераважна членістаногіх і рыб. У цытаплазме клеткі жывёлы-гаспадара размнажаюцца бясполым шляхам (простае дзяленне і шызаганія). Пасля палавога працэсу (аўтагамія) утвараюцца споры (спораганія).

Споры (даўжыня да 10 мкм) пераважна авальныя, маюць спіральна скручаную трубку, якая забяспечвае пранікненне паразіта ў тканкі новага гаспадара. Выклікаюць захворванні — мікраспарыдыёзы (напр., мікраспарыдыі роду назема).

Больш за 300 відаў паразітуюць на шкодных для чалавека членістаногіх і могуць выкарыстоўвацца як біялагічны сродак барацьбы з імі.

Зноскі

  1. Ruggiero et al. (2015)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мікраспарыдыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання